Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/380

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дык-жа дай ты рады; Сёмка нашчэнт разьбіў дзеравячынай нагу. Ледзьве прыпоўз з атраду. Бягу ў аптэку за ёдам і марляй.

— Што ты кажаш? Як-жа так надало яму гэта зрабіць? Вось то ўжо справы…

— Рыгорка, не шанцуе мне… Ой, ды як яшчэ мне не шанцуе…

Волька працерла кончыкам хусткі заплаканыя вочы.

— Што прыдзецца рабіць — сама ня ведаю… Хадзі, Юрка, сюды, — пазвала яна дзіцянё…

— Дрэнна… Сядай на воз і едзь па што трэба…

Рыгор саскочыў з воза і ўскінуў на яго Вольчына дзіцянё. Волька ўзьлезла на воз, і фурман павярнуў у мястэчка.

— А грошы маеш, Волька? — гукнуў Рыгор.

Яго не пачулі.

«Сапраўды не шанцуе», праказаў ён сам сабе і ўскоранай хадою пайшоў да двара.

Параўняўшыся з садамі, ён стрэўся з падводаю, на якой ехаў тэхнік Бросьня.

— Гэта-ж чаму не зьявіліся на працу? — начальнічым тонам гукнуў ён да Рыгора замест прывітаньня.

— Я мусіў быць па справах у канцылярыі кіраўніка работ.

— Цікава, якавы вашы справы? Я ўжо чуў пра гэтыя справы.

— А калі-б і так?..

— Вось гэтага якраз і не павінна быць. Ня можна забываць, што вы на вайсковай службе.

— У кожным разе ня вам мне пра гэта дапамінаць…

— Не падабаецца?..

— Разам з вамі.

Рыгор крута павярнуўся ад Бросьні і схаваўся за заломам апінаўшых сад платоў.

Фэльдфэбэльскі выбрык тэхніка расхваляваў яго да адказу. «Што за хамскае котла!» — вылаяўся ён.

Аднак у спатканьні з Бросьнем таілася нешта нядобрае. Яно вымушала ў Рыгора праверыць свае суадносіны з ім на працягу праведзенага ў атрадзе часу. Тэхнік акрэсьліў свой узрок на яго тэю сухою, казённаю офіцыяльшчынай, якая вельмі яскрава вызначылася пры першым іх знаёмстве і якая паглыбілася яго падазронасьцю да Рыгоравых занадта блізкіх адносін да атрадаўскіх рабочых. Рыгор мала зьвяртаў увагі на гэта. Тым ня меней