Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/376

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Абое нейкі час памаўчалі.

Ліба разуважліва кінула ў рэчку пару лісткоў малачайніку. Лёгкія кружкі чуць прыметна заварушылі срабрыстую поверхню вады. Блудлівыя мошкі апалі на скінутыя для іх масткі.

— Ведаеце, Рыгор…

Напружаная ўвага зрабіла яго спакойней вады.

— Вам ня цікава?

Рыгорава галава шчыльна падблізілася да Лібінай.

— Прашу вас, Ліба!

— Кіньма на вы… Мы не настолькі чужы з… каб астуджаць наша сяброўства.

— Ты праўду кажаш…

Наступная хвіліна запоўнілася зацяжным пацалункам…

— Ты прыедзеш у Менск?

— Буду прасіцца… Мне, наогул, тут сумна аднаму…

— Аднаму?..

— Бачыш… я зжыўся быў з Паўлам… А Сёмка?.. Сёмка… Не, Сёмка быў-бы…

Рыгор адчуваў надышоўшую цяжасьць гутарыць. Язык прыліпаў да гартані і толькі вочы напружана глядзелі ў заваражыўшы яго Лібін твар.

Белая, стройная рука сястры перабірала пальцамі космы яго ўскудлучаных валасоў. З-пад шэрага плацьця даходзілі зачасьціўшыя стукі Лібінага сэрца.

— Калі-ж цябе спатыкаць на менскім вакзале, Рыгор?

Сетка ценю ад разрослае купаю ліпы пакрыла русую галаву Рыгора.

— Я дам знаць.

— Дасі? Ня хлусіш?

Рыгоравы губы кранулі выпуку чырвонае шчакі дзяўчыны.

Іх адняў гулкі стук конскіх капытоў па мосьце.

То вяртаўся ў двор ўпраўляючы.

Яны адвярнуліся к дарозе.

— Пан?

— Упраўляючы. Пана вайна затрымала ў Варшаве.

Ліба агідна сплюнула, а Рыгор расьсьмяяўся.

— Можна было-б апраўдаць вайну, каб ды толькі яна скончыла з панамі…

— Люблю цябе, Ліба, за твае думкі…