Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/362

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аэроплян над Ступкамі!

Рыгоравы думкі нясуцца ў сіняе неба.


VII

ТО БЫЎ ДЗЕНЬ, якіх здараецца мала. Здавалася схожы з іншымі — і ўсё-ж далёка інакшы. Дзень, якага ня хочацца канчаць, за кожную хвіліну каторага трымаешся, як за ратунак.

Празрысты, поўны незьясьнёнага хараства.

У зялёным, раскошным полі гудзела нясьціханая музыка жыцьця, росквіту.

Сонца, як зрэдку — малочным кругам у сінім небе.

Пералівы чысьцюткага паветра — ядранага, смалістага, працятага салодкім водырам вытрыманага мёду.

Заварожаная нярухомасьць, цяплыня, як у пярыне.

Атрад на адпачынку.

А восьмай гадзіне на дваровым дзядзінцу прайграў гарманік. Вясёлыя мэлёдыі пацягнуліся срэбранымі пацяркамі ў бок мястэчка.

3 рэзвай гутаркаю, пад закрасаю сьпеву — пяцёра маладых наікіравалі да станцыі. Іншыя тупалі па дзядзінцы, аглядаючы будынкі, сад, усё тое, што сотні разоў бачылі, прыгледзеліся, але што ў дзень адпачынку, у гэты прыгожы дзень — інакшае і цікавейшае.

Упраўляючаму падалі пару стаенных — ён едзе да Ступак, бярэ з сабою аканома. Дваравыя з рабочых і парабкоў — пехам, але таксама ў мястэчка.

— А ты, Рыгор, ня думаеш? — пастукаў Павал.

— Чаму-б не пайсьці крыху пазьней?

— А зараз?

— Што там зранку рабіць?

— Тое, што і пазьней. Газэту сьвежую прачытаеш.

— Не астыне…

На гасьцінцы, куды глядзеў Рыгор, грукалі падводы. Наглядалася назвычайнае ажыўленьне. Хтосьці зваў каго ці лаяўся — густое, мяккае, як вата, паветра скрадала выразнасьць гукаў.

Рыгора цягнула ў поле, да гасьцінцу, да леса, у якім ён бываў пры абавязках, але ня бачыў вольным.

Можа ўдваіх, калі-б Павал захацеў? Пазваць?