Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/361

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На гэта ня кідаюць спадзявацца іх жанкі, паглядаючы ў вочы гэтым шчасьліўцам.

Рыгор абяцае, радзіцца з Паўлам. Той просіць Якава Бросьню. Разам едуць у мястэчка да Провава, кіраўніка работ дзесятага атраду.

Але Яўгену Проваву прыйшла папера, што ўпраўленьне атраду выпрасіла ад начальства дармовую сілу — палонных.

Хутка ўжо, хутка партыя іх наведае Ступкі.

Платны склад рабочых будзе зьмяншацца.

Маладзіцы, жанкі і мацяркі гэта адчуваюць. Яны бачаць па настроі атраду. Ужо радзей пяюць песьні рабочыя, пакідаючы працу. Але ўсё-ткі, а, часамі, яшчэ…

— Панкі!

Рыгор суцяшае, сьпіскаючы сэрца.

Сем парабкоў!

Ды ці ў іх справа?

І перад ім праходзяць сотні здаровых гвардзейцаў, што бачыў у Пецярбурзе ў дні мобілізацыі. Перад ім першыя эшалоны раненых на Ліцейным, раненыя ў справоджаньні Лібы. Далей — бежанцы на Знаменскай, бежанцы на станцыі Дно, бежанцы вось ужо месяц ня сходзяць з ваччу на гасьцінцы паўз Ступкі.

Сотні, тысячы, мільёны…

Забітыя, раненыя, выгнаныя, зьбітыя з роўных шляхоў жыцьця, разьюшаныя жахамі.

Сьвет і Расія!

Расія і Смагін!

Смагін — Сілцы!

Далёкія і свае!

Караль і маці!

Маці — пылінка ў завірусе.

Куды яе вецер занясе?

Якая яна з тысячы вось тых кабет, што сядзяць на падводах муміямі, згорбленыя, сасмагшыя, запыленыя?

Ідзе за возам?

Сёмка зжаліўся і вязе разам з Волькаю, з малым дзіцянём, з пажылымі бацькамі?

Шэрая, крывая птаха над галавою ляскоча драпежнаю дзюбаю —