Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/344

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыказка была ўжыта для прыгожага слаўца. Вазьніцы абмінулі заламаўшую направа сьвежавыбітую сьценку і паехалі разьбітаю калдобістаю дарогаю.

— Неяк цяжка рашыцца на гэткае кола, якім вядзе аб’езд… Яно-б, магчыма, і меней трасло, затое часу аднімае мо’ на гадзіну болей. Бачыце-э! Вам, напэўна, чым хутчэй прыехаць, тым лепей?

Рыгор паглядзеў управа, дзе шэрая сьценка абгінала шырокую палосу вузкіх нівак папару, азірнуўся на станцыю і адказаў вазьніцы:

— Так, нам трэба як найхутчэй. Але чаму ў вас лянуюцца дарогу правіць?

— Чаму? Або, вы думаеце, разьбярэшся! Некалі правілі; я-ж кажу, дарога была, як ток — раўнюсенькая; дзесяць-пятнацпаць хвілін — і мястэчка, а зараз… Зараз усё пераблыталася…

— Вярні, гэй, Фомка, між платоў! — гукнуў ён шмат ад’ехаўшаму наперад колегу і тут-жа зноў адвярнуўся да Рыгора:

— Фомка толькі нядаўна заняўся гэтым рамяслом; яго трэба пільнаваць, як малое дзіця… Прадаў поле, які там шматок меў, і паквапіўся на ізвоз… Можа, каб у спаканейшы час, чаго добрага, і пашанцавала-б, а цяперака — цяжка адгадаць… Кожны дзень ты маеш новае. Вядома — увесь сьвет закалаціўся. І што, як вы кажаце, з гэтага выйдзе? Ці будзе лепш нашаму брату, ці мо’…

— Нага-аняй! — даняслося сьпераду.

Лукаш закруціў над канём доўгаю дратаванкаю і шчыра тузнуў вераўчанымі лейцамі.

— Страх бярэ — кожны дзень людзей гоняць і гоняць, як авечак на бойню. А там вязуць раненых, а там пруцца некуды бежанцы… Крывавая завіруха, якой сьвет ня бачыў. Толькі надоечы, вось, прайшло каля дзесяці палкоў стральцоў. Укрылі дарогу — канца няма і меры. Скро-а-зь, як вокам згледзець — людзі-ы, людзі-ы, людзі-ы… Но-а-а!

Паўлаў вазьніца стаяў на ўзгрудку, чакаючы Рыгоравага.

— Вось адтуль — далёка наўкола відаць. Расказваюць, што некалі, пры швэдзкім спаленьні, гэты грудок знарок насыпалі. Швэцкі цар стаяў і любаваўся ваколіцамі. Во-а! Паглядзеце!

Узьехаўшы на грудок, Рыгор зьлез з воза і пільным узрокам правёў навакола.

Недалёка, як на далоні, ляжала шэрая пляміна мястэчка. Высокая вежа пажарнае парола сіняе паветра. З правага боку мя-