Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/343

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

палеты Паўла, працягнулі да шапак рукі. У станцыі іх аколіла да дзесяці чалавек, закідаючы рознымі пытаньнямі.

— Можа прыкажаце адвезьці ў мястэчка? — працягаючы да Паўлавага носу сукаватае пужальне, нясупынна перапытваў доўгавязы, смаркаты хлопец.

— Паном, напэўна, у фальбарак Ступкі? — дагадваўся пілявы, сухатвары мужчына, спрытна плячуком адціскаючы даўгавязага.

Толькі нясьмела пазіраючы, крыху наводдаль стаялі двое сталейшых чалавек. Відаць было, што кожны з іх, таксама, мае намер падыці да засьпеўшых за сталом Рыгора і Паўла. Але, угледзеўшы зласьлівую міну на твары апошняга і яго адмоўны ківок рукі, яны не хацелі адводзіць на сябе «панскую» няласку.

Пачакаўшы, пакуль перад Рыгорам і Паўлам асталіся стаяць пустыя ад гарбаты шклянкі, хурманы ёмка падскочылі да стала і хапіліся за Рыгаровы рэчы. Замарудзеўшыя над нечым, доўгавязы і сухатвары ўгледзелі сваіх конкурэнтаў тады, калі тыя хаваліся ў выйсьці са станцыі. Вострыя лаянкі знарушылі станцыённую добрачыннасьць, але не маглі праламаць сьцяны, каб даляцець да ёмкіх сялян.

— Да мястэчка ня болей трох вёрст, ну-ж дарога — няхай яна праваліцца! — тлумачыў адзін з іх, пакуючы Рыгораў куфэрак і клумак.

— Пабілі, а памятаеш, ці даўно, як стол была, — адказваў другі, падгортваючы пад сядзеньне растрыбушанае жоўтае гарашэньне.

— То ня жарты — столькі прапусьціць абозу, ды гэткага цяжкага! Глядзі, можа тысячу гармат праехала на Сунічы. Гэта можна жалеза праламаць, — казаў першы, усаджваючы Рыгора.

— Што праўда то праўда, яшчэ гэткіх прыгод не запамятаць, якімі зараз напоўніўся сывет, — рушыўшы першым, згаджаўся другі. — Вам ня мулка, часамі? — інакшым тонам падбаў ён пра свайго ездака.

Павал паматаў галавою і паглядзеў на Рыгора. Той нешта калупаўся каля сьпіны свайго вазьніцы.

— Едзем! — пазваў Павал.

— Я думаю на аб’езд, Лукаш? — выгукнуў той, што меў справу з Рыгорам.

— А ліха яго ведае! Давай нацянькі!

— Цянькі адбіраюць дзянькі!