Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/322

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вуліцу, а між тым — надзеі выручылі. Майце драцяныя нэрвы і каменнае сэрца…

— Словы! Словы, як…

— Дык хочаце, едам са мною назад у Смагін? Можа ўжо ня ў самы Смагін, але… — задаволены знойдзенай парадзе, рэзва праказаў Павал да Лібы і сьледам абярнуўся да Рыгора.

— Рыгор? Табе-ж проста латва — з месца на месца. Зраблю рэкомэндацыю і ты праз тыдзень начэпіш вось гэткія палеты…

Ліба паступова ўвайшла ў сябе і зноў з дзявочым маладым захапленьнем глядзела на сьветла-зялёную сачыстую зелень дзярэў.

— Рыгору ня варта пакідаць Пецярбургу…

— Ваша думка, Ліба?

Яна не адказала. Тады Павал удвойчы абярнуўся да Рыгора:

— Падумай… Узваж усе даныя за і супроць… Пецярбург не ўцячэ — у любы момант ты можаш быць у ім. Захочаш кінуць службу — калі ласка; а яшчэ лепей — узяў і перавёўся… На парозе лета — што патраціш выехаўшы? За тое пацікавішся, як і чым праломліваецца вайна ў провінцыі. Паглядзіш, што там чаўпецца. Магчыма бачышмеш сваю мясьціну… у апошні раз…

— Не кажы, Павал — ведаю… Адчуваю і выабражаю… Так — падумаю над тваёй пропозыцыяй… Ты яшчэ доўга астаешся ў Пецярбурзе?

— Ня болей тыдню. Мне яшчэ трэ’ уладзіць справы з комітэтам, узяць ад іх літаратуры і дагаварыцца яшчэ аб некаторых справах.

— Хопіць часу на раздумы.

— Так, хопіць… Яшчэ пасьпеем выдумаць што-кольвечы і для Лібы Шлёмаўны…

— Наперад пра сябе думайце-э…

Яна падышла да дзьвярэй…

— Дайце, пойдам куды, каб разагнаць сьцінуўшы мяне сум… Га?

Хлопцы паслухмяна пачалі зьбірацца да выхаду.


IX

ПЕРШЫЯ ДНІ БЕЗРАБОЦЬЦЯ нічым асаблівым не адбіліся на Рыгоравым настроі. Ён прачынаўся на сьвісткі сірэн, пасьля яшчэ на нейкі час засынаў. Уставаў з пасьцелі а дзесятай