Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/321

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ліба зацікаўлена разглядала Рыгораў пакой. Кожная малапрыкметная рэч прыцягала яе ўвагу. Завоканны пэйзаж асабліва ёй падабаўся, і яна неадрыўна ўглядалася ў яго, стоячы пры акне.

— Добрае вы месца, Рыгор Міхасевіч, выбралі для кватэры! Та-ак! — праз нейкі час уставіла яна ў Рыгораву гутарку з Паўлам.

— Добрае, але, бачыце, трэба расставацца.

— Чаму? — запытаў Павал.

— Хіба забыў, што я ад сёньня стаў вольным грамадзянінам?

— Ах, ты пра гэта.

— А я нічога-б ня мела, каб хоць тыдзень які пажыць вольнай у Пецярбурзе. Мне так, ведаеце, абрыдла мая служба, што я… Толькі нідзе ня дзенешся… Да бацькоў ня вернешся — у іх саміх няма чаго есьці, а скінь касынку — зразу-ж мусіш кідаць Пецярбург. Ня цікава!..

— Кіньце, Ліба Шлёмаўна, кіньце-э… Адкуль на вас падзьмула гэтай роспаччу?..

— Сапраўды кажу. Трэба мець валовыя нэрвы, каб дні і ночы засаб — засаб чуць перадсьмертныя крыкі і енкі ўміраючых людзей, бачыць іх патухлыя, безнадзейныя ўзрокі, разьвітальныя, поўныя жаху споведзі, успамінкі… Не-э… Гэта пекла, гэта сад катаваньняў. Я ня сплю, мару, тамлюся ад страшных зданяў… Што варта мая дапамога… мая спагада, ласкавае слова, міласэрдная… Гэ-эх-х!.. Забярэце-э мяне дзе ў іншае месца, прашу вас!..

Ліба, уся заружавеўшая ад злосьці, ахопленая нэрвоваю трасучкаю, якая моцна сьціснула яе белыя, пруткія далоні ў цьвёрдыя кулакі, скрывіла круглыя чырвоныя губы, звычайна зложаныя ў форму маленькага сэрца, супыніла разьбег узрокаў.

— Кіньце-э, таварыш…

Рыгор умольна зазірнуў ёй у твар і палажыў вышэй локця яе рукі сваіх пяць моцных, мазалістых пальцаў.

— Сантымэнты, якіх жыцьцё не шануе…

— Кабеты-ы! Ня гэтым бярэцца перамога над жыцьцём, не… Ліба Шлёмаўна…

— Брава, Рыгор, брава… Люблю, ад сэрца люблю і шаную тых, хто сьмела пазірае ў расчынены твар жыцьця… Люблю!.. Памятаеце, якаво мне жылося ў Смагіне? Выйсьці сароміўся на