Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/313

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Чаму-ж такі яна… Не разумею… Здавалася-а…»

Рыгор кінуў узрокам у бок трамвайнай спынкі і ўсьміхнуўся.

Нацянькі да яго ішоў Міхась Камар. Ён ужо бачыў Рыгора і кіўком рукі падаваў якіясьці знакі.

— Чаго заблудзіў у нашы краі? — вітаючыся, запытаў Рыгора.

— Думаеце, цяжка адказаць…

— Сьвята?

— Так. Дазвольце павіншаваць…

— Узаемна. Буйныя галовы! Ха-ха-ха!

— Гэта да чаго?

Камар супакойваючы крутнуў галавою.

— Хадзем да мяне.

Рыгор прамаўчаў.

— Ня маеш ахвоты? Вып’ем шклянку гарбаты. Раскажу навіны. Мы так рэдка з табою бачымся…

— Рэдка, бачыце.

— Ідзем!

Камар узяў Рыгора пад руку і адарваў з месца.

Яны павярнулі ўбок, адкуль толькі што Рыгор вярнуўся.

— У вас многа баставала? — шапнуў на вуха Рыгору Камар.

— Як вам сказаць: чалавек каля двухста… Такарная поўнасьцю і часткова… Так, прынамсі, учора наглядалася… Сёньня нікога не спаткаў… Цэлы дзень… А ў вас?..

Камар сур’ёзна адказаў.

— Ты-ж, браце, павінен зведаць, што я трымаюся зусім інакшага погляду…

— Ці-ж увесь завод думае па-вашаму?

Рыгор адчуваў, што яго забірае настрой зласьлівай упічнасьці і ня думаў, што яна недачасна.

— Калі судзіць па сёнешнім дні, дык яно адпавядае праўдзе.

— Шкода!

— Хэ-хэ-хэ! Я завідую табе, Рыгор.

— За тое я вам — нікаліва.

— Наступнае скажа.

— Ужо бягучае гавора.

— Толькі многія яго гутаркі не разумеюць.

— Вось у гэтым і бяда.