Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/307

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці не таму наглядаецца якаясьці пасьпешнасьць руху як у хадзе пешаходаў, гэтак і ў язьдзе рамізьнікаў ды ў прабегу паравіка?

Першае мая прасякла эацьвілы слой політычнае будзёншчыны і кратае застыўшае, але не памершае пачуцьцё свабоды. Больш як каму выразьней гэта для Рыгора. Ён у ліку тых, што аддаюць належнае вялікаму сьвяту працы. А праз год, а далей?

Ён будзе сьведкаю паступовага ўздыму працоўных да ўрачыстага ўшанаваньня Першага мая.

Дачакаецца, калі празрыстасьць неба над Выбарскай стараною засьведчыць поўную бязьдзейнасьць у гэты дзень кожнага заводу, варштату ды молату.

Гэта іціме ад пачатку ў 1915 годзе, калі — …

Ага!

Рыгор абяцаў гэтым днём правясьці на вакзал Сідара Пералаза. Той прасіў наведаць бежанскі комітэт а дванаццатай гадзіне, каб разам купіць яму білет.

Але на гадзіньніку — першая.

Напэўна Сідор не дачакаўся? А калі яшчэ і не пакінуў комітэту, то пакуль Рыгор даедзе, можа пакінуць.

«Ляпей проста на вакзал», рашыў Рыгор і сеў на трамвай нумар восьмы.

Чамусьці надзвычай хутка прамільгнулі ў яго ваччу дзесяткі вуліц, мастоў, пляцоў і спынак, і ён не агледзеўся, як шкляная сьцяна знаёмага будынку спыніла яго ўзрокі.

Натоўпы людзей, шнурком накіроўваючы за рог будынку, сьпяшылі на цягнік. Ці знойдзе ён у гэтым натоўпе Сідара? А можа той яго пільнуе пры ўваходзе?

Разглядаючы ў бакі, Рыгор прайшоў у вакзал і стаў шукаць старога.

Шэрыя шынэлі салдат скрадалі асаблівасьць Сідаравага ўбраньня.

Рыгор увішна абыйшоў залі, паглядзеў пры касах і накіраваў да пэрону — Сідар, напэўна, прайшоў у вагон.

— Паштовы на Вільню?.. — абярнуўся ён да правяральшчыка білетаў.

— Праз паўгадзіны ад…

— Рыгор! — заглушыў словы правяральшчыка Сідар, зазіраючы Рыгору ў вочы. — А я ўжо думаў, што ты не захочаш…