Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/296

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Заняты нечым.

Якаў Гіс паглядзеўся ў люстэрка, яшчэ раз паправіў косы на галаве і хапіў са стала газэту.

— Шукаеш у газэце? — пажартаваў Анікей.

— Чаго добрага, магчыма і натраплю, — адказаў уверана Якаў Гіс.

— Клапатлівы — ня ўмеру. Напэўна недзе некаму пасабляе, або…

— Другі доктар Гааз…

Абое ўголас расьсямяяліся.

— Ну, пры чым-жа мы?

Якаў Гіс сарваўся з месца і прашнураваў па пакоі.

— Магчыма… — выказаў ён і настаражыўся.

— Ідзе?

Анікей прачыніў дзьверы.

Да іх данеслася гутарка паміж Рыгорам і гаспадыняй.

— Нарэшце!

Рыгор нявыразным узрокам спыніўся на Якаве Гісе.

— Дзівішся, што без запросін ачуўся ў тваёй абіцелі? — пераняў той.

— …Я маю да цябе інтарэс. Інтэрас, да гэтага, пільны, а між тым, ужо каля гадзіны мы цябе чакаем. Нязваныя госьці і нядбайны гаспадар…

Рыгор пасьпешна распрануўся і падышоў да сьценкі, у якой выдзяляўся рог печы.

— Так, — пасьля хвіліннае маўчанкі вымавіў ён. — Інтарэсы… Ужо гэткі інтарэс, які я меў толькі што, не пажаданы для нікога…

Ён апусьціў галаву.

— У чым справа? — зьдзіўлена паглядзелі на яго таварышы.

— Справа?

Рыгор падышоў да стала, узяў Гэліна пісьмо і прачытаў з яго апошніх некалькі сказаў.

— Зямлячка. Дзяўчына, з якою ў мяне зьвязана многа агульных перажываньняў. Загінула, як аднадзенны матылёк. А зараз вось зьявіўся бацька; плача, надрываецца; пакажы яму магілу. Бедны — ён ня ведае, што самагубца папала ў унівэрсытэцкую анатомку і там… на прудах людзкіх цел у лядоўні чакае доктарскага скальпэлю… Ці-ж раскажаш старому? Ён хадзіў з паўдня