Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/291

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён адкруціў сьвятло, гаспадарскім озіркам правёў направа і налева па калідоры і прайшоў у канцылярыю.

За шырокім сталом, пастаўленым у рагу нелапога пакою, сядзела некалькі чалавек. Яны ўжо пасьпелі добра пракурыць канцылярыю, уклаўшы ў попельніцу каля дзесяці акуркаў. Курава ішло далей, агортваючы дымам дзьве трыццацісьвячовых лямпачкі пад стольлю.

— Ты што-ж гэта позьнішся, Бронісь? — жартаўліва праказаў адзін з тых, што сядзелі пры стале: — Мы ўжо добрую гадзіну чакаем.

— Прабачайце мяне, але-ж я не па сваёй віне; забягаў у тацянінскі комітэт. Дык халеры гэтага, распарадчыка справамі, не злавіў. Выклікалі на сёмую гадзіну, а прыйшоў — пуста. Якая тлумная ўстанова! Абрыдла ўжо мець з ёю жадныя справы…

Ён круцёлкаю завіўся па канцылярыі, зашморгаў ключамі ў шуфлядах пісьмовага стала, што стаяў наўскасяк пустога, залез у шафу і навыцягваў гару сініх ды зялёных спраў.

— Усё ўрыўкамі даводзіцца вясьці работу. Дзевяць гадзін сохнеш на службе, не пасьпееш павячэраць, як барджэй ляціш сюды. Неяк хочацца, каб што-кольвечы зрабіць, каб дапамагчы людзям. Бяда. Жабрачыя сродкі, а няшчасных — гой, гой.

Кароценькі чалавек у морг вока залажыў пусты стол паперамі, бухгальтэрскімі кніжкамі, нейкімі пакункамі і скрынкамі з мастыкай ды пячаткамі і выляцеў з канцылярыі. Усьлед яму панёсься вясёлы рогат.

— Золата, не чалавек, — праказаў адзін, паказваючы пальцам на дзьверы: — Каб ня Бронісь, хоць бяры ды зачыняй комітэт. Працуе на сумленьне. Увесь час, вось, так і круціцца і бегае.

— Яму-б, на добоы лад, трэба было вызначыць якіх рублёў дваццатак за турбацыю, — сур’ёзна выказаўся другі.

Першы раптам падняўся з месца і зьдзівавана пачаў даводзіць, што Бронісь і слухаць не захоча пра ўзнагароду за сваю працу.

— Ну, так-жа ня можна, мы мусім яго ўгаварыць на гэта. Я сам унясу прапанову.

Кароценькі чалавек, вярнуўшыся ў канцылярыю, перабіў гутарку прысутных.

— Скардзяцца жыльцы на недахоп ежы, — загутарыў ён: — Ну, што-ж я зраблю! Колькі хапае магчымасьці. Я-ж не шка-