Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Зараз пачнецца… А ты хочаш прыйсьці ў палавіне спэктаклю?

— А чаго гэта па гразі таптацца…

— Падумаеш!.. Ідзем у сярэдзіну, Рыгор?

Яны прашліся праз грамадку мяшчан і вайшлі ў памяшканьне пажарнае.

У пажарнай было сьветла і прыбрана. Па сьценах вілася дзераза. У куткох, між сьцен, і перад сцэнаю стаялі стройныя ялінкі. Радкі елак былі паўтыканы ў траму і бэлькі. Зьлева перад сцэнаю, якая была зьбіта з новых смалістых дошчак і завешана заслонаю з дамашніх тканін, сядзелі музыкі; іх было шэсьцера. З другога боку, пры дзьвярох на сцэну, шумліва таўпілася грамадка моладзі. На расстаўленых доўгіх, няўстойных лаўках, разапятых ад сьцяны да сьцяны, сядзела ўжо чалавек з паўтараста мяшчан. Чалавек дваццаць стаяла на «галёрцы», бач у месцы, агароджаныя ад лавак тоўстаю жэрдзінаю, а ад папярочнае сьцяны — пажарнымі драбінамі. З дзесятак хлапчукоў тарчала на бочках ды насосах, што стаялі ў кутку за драбінамі…

Пакуль Рыгор з Лібаю ды Сролем знайшлі свае месцы, музыкі загралі якісьці гучны, какафонны марш, і гэтым перацягнулі з вуліцы ў пажарную рэштку публікі. Моладзь, што грамадзілася пры дзьвярох на сцэну, хутка расьселася: частка яе апынулася на мясцох, частка зьнікла за кулісамі.

Кароткі марш закончыўся бразгатнёю трупцянага званка, за некалькімі ўдарамі якога злосна няўдалым скруткам пакацілася ўгору.

Прыбраная зеленьню сцэна, прадстаўляючы сабою воласьць, пацягнула да сябе сотні пільных, настарожлівых вачэй. Яшчэ вастрэй праразалі гледачы густы змрок «салі», калі сцэна ажыла ад рэзвых гутарак і порсткіх павертаў артыстаў, прыбраных у вясковыя вопраткі. Белыя сьвіткі і магеркі, паласатыя спадніцы пад чырвонымі чалмамі хустак, знаёмая хатняя, надворная ды палявая мова — востра імпонавалі прытоенай, зьлітай у адным непарушаным маўчаньні, «салі». На тварах гледачоў гуляла дзівовая ўхмылка і рэзвая цікавасьць. Многія пераглядаліся адзін з другім, ківаючы галовамі… Калі дзея паглыблялася, разгартаючы сюжэт і сэнс п’есы, на «галёрцы» паднімаўся сьмех і выгукі, якія стрымліваліся з месцаў.