Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/285

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кестану? Сярод роўнага гасьцінцу ў запушчаных палетках, ці пад скаржэлымі кустамі ядлоўцу?

Ужо месяц з лішкам, як Рыгор бяз жаднае весткі з Сілцоў. Бадай што маці ў дарозе. «Людзі рыхтуюцца да ўцёку» — то было яшчэ з восені. А зараз, на весну, напэўна, падрыхтаваліся.

Рушылі, ці чакаюць?


II

СУМНЫ, абкураны будынак заводу. На чыгунных варотах вагромністая завала. За варотамі шаламлівая стукатня.

Ці то страляніна?

Хтосьці пераскаквае высачэзны паркан і паднімае над вуліцай разгорнуты сьцяг.

Пяе?

Кліча на падмогу?

Вакол — ні душы.

Але раптам вырастае чалавек. Махае рукамі і тысячы людзей вышываюцца з куткоў, са шчылінак, з патаемных сховаў — і натоўп. Усё дрыжыць ад яго бурлівага тупату, ад яго зычных песень і гукаў. Чалавек з рабрыны паркану падае ў паднятыя рукі з грамады. Сьцяг, як вагромністае чырвонае палатно, атуляе тысячы разьюшаных асоб. Яны хаваюцца ў ім, як у хустачцы штукара, гінуць.

І там, дзе кішэла зямля бурлівым натоўпам — раптам стройныя, халодныя шэрагі войска. Бліскучыя палосы штыкоў, гузікі, як запаленыя сьвечкі.

У міг — вінтоўкі на перавагу і штыкі ў воблаках дыму…

Далей — шэрая павуціна нявыразнасьці…

Што гэта — дзевятае студезня, ці першага мая?..

У Рыгоравым пакоі ня месьціцца хваля бліскучага променю сонца. Залапяцца вокны, портрэткі на сьценах, буфэт. Алюміневая сьпінка ложку палажыла на Рыгоравым твары сярэбраную лінейку. Здаровыя шчокі п’юць жывільнае цяпло, што коўзае па белым моху няпрыкметных валаскоў.

За акном нясьціханае шамаценьне ні то надазойлівай кошкі, ні то прыляцеўшай сініцы.