Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/274

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгор сеў на падстаўленым таўстухаю паношаным, калісьці раскошным, фотэлі і чакаў, што яму скажа зацікаўленая яго прыходам гаспадыня.

Тая некалькі хвілін бязмэтна і падозрана павярцелася між чарады расстаўленых бяз толку мяккіх крэслаў, зазірнула па чарзе ў буфэт і шафку і, стаўшы ўблізу Рыгора, праказала ў паўшэпт:

— Гэлі няма ўжо, малады чалавек. Ці-ж вы ня чыталі хіба? «Пецярбурскі лісток» надоечы публікаваў пра яе сьмерць ад самагубства…

— Што вы кажаце-э?! — узьбянтэжаным падняўся Рыгор з фотэлю.

Спакойнае паведамленьне гаспадыні, мэрам-бы то справа датыркала блуднае кошкі, ці злоўленае ў пастку мышы, паказалася Рыгору зьдзекам над Гэляю.

— Вы яе давялі да гэтага?! У чым справа?

Гарыла працягнула да Рыгоравага твару вагромністыя пухлыя далоні рук і, зрабіўшы ведзьміну міну на твары, яхідным шэптам адказала:

— Хлусьня-а… Вы, мужчыны, віною гэтаму. Вы пхаеце жанок у гэта бяздоньне, робіце іх таварам, рэччу сваіх асалод, а пасьля…

— Дзе вы дзелі Гэлю Сідараўну? — сярдзіта выгукнуў Рыгор, стукнуўшы кулаком па стале.

Яго вокрык і стук сунялі таўстуху і яна, адступіўшы на два крокі, адказала:

— Клянуся вам, што я непавінна ў яе сьмерці. Ёй жылося ў мяне зусім нядрэнна. Бывалі дні, што Гэля ня мела ні аднаго гасьця… Я давала ёй штодня па рублю кішэнных грошай… Карміла — няхай яе таварышкі скажуць — як дочку. Прызнаюся — любіла яе болей усіх. І чаму, і што яна пайшла на самагубства — гублюся адказаць. Я сама плачу аб ёй…

Як па заказе гаспадыня пусьціла з вачэй сьлёзы і старэнна пачала ўціраць іх нямецкім бялюткім фартушком.

— Нашто вам узводзіць на мяне дарэмшчыну, — з горнасьцю скардзілася яна Рыгору, абапёршыся на стол: — Колькі я перанесла гора, поліцэйскае цеганіны, а завошта? Ці-ж бы я прытульвала яе, каб гэта ліха ведала; пражыла два тыдні, а з іх цэлы тыдзень непакой у кватэры; допыты, хадзьба ў вучастак,