Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/258

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі-б яшчэ адбылося падобнае і ў іншых раёнах гораду, тады…

Яму захацелася наведаць Маскоўскую заставу.

Няўжо яны адны?

Праз паўгадзіны Рыгор ужо ехаў напрамкам да Неўскага. Ехаў і наглядаў у акно вагона за вулічным рухам. Прыслухоўваўся да гутарак пасажыраў — ціха; ніякіх водгукаў на дзевятае студзеня. Было ясна — чуткі пра іх дэманстрацыю не данясьліся ў буржуазны асяродак сталіцы.

Рыгор купіў сьвежую, толькі што вышаўшую вячорку. Абеглым узрокам прабег па яшчэ незасохшых радкох чатырох страніц зьместу — пуста. Напэўна газэта не пасьпела надрукаваць і пакінула назаўтра. А можа?..

Карцела хутчэй, яшчэ засьветла дабрацца ў намечанае месца. Бадай што яны адны адгукнуліся на дзевятае студзеня, і зразумела…

Рыгораву думку перабіла раптоўная спынка трамваю.

— У чым справа?

— Папсаваліся правады і перарваўся ток.

Разам з публікаю Рыгор пакінуў вагон і ачуўся ў нерашучасьці, як быць — дабірацца да Маскоўскае заставы, ці перавырашыць гэта пытаньне. Ён схіляўся да апошняга, хоць яму не хацелася адмяняць свой ранейшы намер.

З нявыразнаю думкаю ён пайшоў у бок Неўскага, азіраючыся на трамвай.

Ужо ён быў ад проспэкту на адгоне ня болей пяці сажняў, калі насустрач яму паказалася грамадка раненых ў справоджаньні двух сясьцёр. Рыгору раптам успомнілася гутарка з Рымаю пра яго знаёмую сястру.

«А можа стацца, што?..»

Ён пасьмяяўся о гэтых сваіх думак і адвярнуўся да акна кніжнае вітрыны.

Пярэстыя вокладкі новых кніжак замігалі ў яго ваччу. Заварушылася нейкая асабліва вострая прагнасьць мець іх у сябе і запойна, засаб перачытаць да аднае. Вечар у вечар, адкінуўшы шэраг іншых заняткаў, сесьці ад шостае гадзіны дня і…

Лёгкі штуршок прымусіў яго азірнуцца направа. На Рыгора з пракольваючай пільнасьцю ўзіралася адна з сясьцёр, што праводзілі раненых. Пазадзе яе стаяла двое калек-салдат — адзін на