Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

работу!» «Далучыцца да другіх!» «Адзначым дзевятае студзеня!»

Даўгіх пераконваючых прамоў не патрабавалася. Усе, хто адлучыўся ад станка на Рыгораў мах рукі — ясна разумелі яго значэньне. Яны натужна яго чакалі.

А цяпер?

Палкоўнік не апамятаваўся, калі насустрач яму пацяклі стройныя шэрагі забаставаўшых. Тупат увераных крокаў даваў ілюзію вярчэньня станкоў.

Але песьні?

Яны палохалі палкоўніка і гналі бягом па дарозе ў дырэктарскую. У яго вачах вагромністы завод рушыў з месца, паўстаў на ногі і загудзеў нячуваным гоманам бунту.

Трым-ма-ай!

Жалезная брама перад напорам людзей беззагадна расчынілася на абедзьве форткі. Прасторная вуліца радасна ўбірала ў сябе сьмелую грамадку забастоўшчыкаў.

Спыняліся пешаходы і злазілі з паравіка праежджыя. Вачавідкі натоўп большыўся. Хутка ён загарадзіў дарогу для вулічнага руху.

Студэнты, што стаялі пры браме з скарбонкамі, зьбіраючы на бялізну салдатам — зьніклі. Забастоўшчыкі нясьлі не падмогу вайне імпэрыялістычнай, а вестку, першую спробу вайны грамадзянскай.

Разам з студэнтамі — схавалася пара гарадавікоў, што глядзела за парадкам на вуліпы і ў заводзе. Няўжо на іх адных выпала гэта адказная роля? Не павінна быць — дзесьці блукаюць патрулі.

Дэмонстранты грамадкаю павярнулі ў бок гораду.

Колькі ім удасца прайсьці?

Яшчэ ніводзін з іх ня сумеў адказаць на гэта, як ужо дэмонстрацыю нагнаў узмоцнены патруль. Дзесьці ў патайных мясцох чуліся поліцэйскія сыгналы. Дэмонстранты разышліся на дробныя купкі і зьмяшаліся з пешаходамі. Тут яны ўбачылі сваю маласьць і адзіноцтва.

Іх не падтрымалі ні суседнія заводы, ні нават іншыя цэхі свайго заводу. Чаму так?

Рыгор нэрваваў і злаваўся. Але не шкадаваў няўдачы. Невялікі лік мала адбіваўся на вагромнай значнасьці самога факту забастоўкі. Яе эфэкт дасягаў патрэбнае мэты…