Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вы заглянеце да мяне, — казала яна далей, разьліваючы пах цьвятнога одэколёну і часта моргаючы шэрымі вачыма: — У мяне цяпер знаёмыя, павіншаваць прыйшлі з новым годам…

З-за дзьвярэй гаспадынінага пакою данёсься жаночы голас — звалі Сарафіну Хлёраўну. Яна пудка закруцілася на правай назе і шмыганула ад Рыгора. Да Рыгора дайшоў вясёлы, покатны рогат, а над ім выразны вымаў яго імя. Сьледам пачулася некалькі тостаў.

Было ясна, што жаночая кампанія, разьвяселеная і рэзвая, выклікала яго да сябе. Але Рыгор не адказаў на гэта жадным гукам, і хутка прайшоў у свой пакой.

Зразу, мэрам-бы хто яго абласкаў, стала спакойліва і міла. Цьвёрдае крэсла, на якім ён прысеў, цешыла яго знэрваваную істоту. Думкі, як напалоханыя вераб’і, разьляцеліся. Колекцыя гаспадарскіх рэчаў, незаўжаных і звычайных, набылі асабісты прыемны выгляд і лашчылі Рыгораў узрок. Белаватае, з адсьветам вохры, неба, напаўняла пакой мяккім, пухкім сьвятлом.

Рыгор пільна ўглядаўся ў павешаную на сьцяне портрэтку невядомае асобы. Скрытныя воддальлю рысы твару яе нясупынна мяняліся, прымаючы рознастайныя міны. На шкле мігаліся лёгкія цені, паласуючы яго плошчу.

Было зусім нечаканым, калі апаўшы на стол Рыгораў узрок улавіў сіні конвэрцік пісьма. Рыгор схамянуўся і порсткім рухам пальцаў падняў конвэрт. Чатыры няроўных радкі адрасу дапомнілі Сёмку — то яго рука. Сілцы — маці — сябра… Надыходзіўшы ўздром адляцеў — зарупела прачытаць. Ён запомніў ужо, калі ад мацеры было пісьмо. У завірусе падзей ня мог спыніцца над прычынаю гэтага, і зараз — суйздром падышоў момант.

«Дарагі сынок…»

Тое-ж, што і дагэтуль, што і ўсягды…

Радок за радком выкладалі мацерына пачуцьцё…

«Гэтак доўга ня мела ад цябе пісьма, і розных думак — не абяруся. А можа тое, а можа гэта — сьвет як круцёлка, як малатарня — не падсаджвай рукі… Атрымала ад цябе гасьцінец, і цалую твае шчочкі, тваё чулае сэрца… У нас так неспакойліва, Рыгорка, так трывожна, што я начамі ня сплю, як на чаране гарачым ляжу… Некаторыя зьбеглі — іншыя рыхтуюцца на вясну… Шыюць буды, ладзяць драбіны, шыкуюцца. Чутак тых чутак!.. Гэрман пад Гродняю, Гэрман у Беластоку, Гэрман ля Слоніма — страхоцьце… І хоцькі мне няма чаго шкадаваць — голы зьбі-