Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Даяце слова?

— Ня верыце?

— Буду вельмі рад з вамі спаткацца…

— Не забывайце Пятруся — ён ваш лепшы таварыш…

Яна бразнула цяжкаю клямкаю дзьверац і схавалася ад Рыгора.

У гэты момант пачуўся трывожны званок пажарных, якія ўгрунь несьліся з-пад Выбарскае шашы ўсьцяж вуліцы. Чырвоныя лахматыя факелы агню разьвяваліся на белым фоне сьнегу, прамянеючы рэволюцыйнымі сьцягамі.