Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/232

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ШОСТАЯ



I

ГАННА ЎЖО ТРЭЦІ РАЗ спускалася з свайго пакою на вуліцу. Абегала некалькі крамак, а забыла хлеба.

Была дзевятая гадзіна і вось-вось канчалі гандаль. Каб засьпець, яна хутка перабірала нагамі, не азіраючыся па бакох. Некалькі суседзяў, стрэўшыся на сходах, прывіталіся з ёю — але Ганна забыла адказаць. Дворнік, уладуючы з брамаю, зьняў перад ёю лахматую шапку і саступіў з дарогі.

На дварэ стаяў моцны мароз.

Рыпала пад нагамі, і бляск марознага галену пярэсьціў у ваччу.

У хлебнай падбіралі апошні тавар. Голыя паліцы дапаміналі пра сьвяты.

— Хоць пару фунтаў, Мікалай Ігнатавіч, — папрасіла яна маладога рухавага прыказчыка.

— Да хопіць-хопіць, барышня, — адказаў той.

Ганна прашылася да прылаўка і ўзяла адважаны хлеб. Цяжкія медзякі бразнулі аб дошку.

— Вазьмеце грошы.

Прыказчык паглядзеў на Ганну і жартоўна ўхмыльнуўся.

— Жадаю вам весела спаткаць новы год…

Ужо з дзьвярэй Ганна паслала аддзяку.

А на першым кроку за дзьвярыма забыла, што і была ў краме. Тым-жа тэмпам яна накіравала да сябе. Ёй не хацелася, каб госьці засталі яе непадгатаванай для іх спатканьня.

Ачуўшыся ў пакоі, яна агледзела яго, як незнаёмы ёй, і паківала галавою. Ёй паказалася, што ў яе дужа ўбога і няпрытульна. Прыдуць госьці, а іх стрэнуць гэткія абставіны. Не, тут не да новагодніх настрояў.

Ганна пераставіла накрыты закускаю стол; прымеркавала на вока, як і што расьсядуцца госьці, пасьля яшчэ раз прыгладзіла