Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгор справодзіў сваю гутарку лёгкаю ўхмылкаю — ён думаў разьвеяць Гэлін сум.

Але праз увесь абед яму гэта не ўдалося зрабіць. Гэля болей маўчала. Рэдкімі сказамі адказвала на цэлыя комплексы Рыгоравых запытаньняў.

Толькі праз нейкі час, у які яны праехалі з Неўскага да Ляснога, Гэлін настрой адстояўся, выраўняўся, і яна разывязала язык.

— Я ўжо тыдзень у Пецярбурзе, — казала яна па дарозе да Рыгоравай кватэры: — дзьве ночы начавала… Ой, цяжка сказаць, дзе і што начавала… Пасьля… Выпадкова натрапіла на бежанскі комітэт… Ужо пятую ноч, як жыву на яго дапамогу… Я бежанка, а ўсёроўна не магу зьбегчы ад жыцьця… Сьвет шырокі, а дарога вузкая. Звузілася, Рыгорка… Памятаеш мне ня было прыпынку, а зараз…

— Вось у гэты двор.

Рыгор уважліва слухаў Гэлю, і надрывы ў яе голасе і бедны яе выгляд радзілі ў ім глыбокую спагаду да зямлячкі, знакомай і таварышкі. Ён ішоў побач, з пахіленаю да Гэлі галавою і час ад часу зазіраў ёй у вочы.

— Наша жыцьцёвае заданьне — разгартаць гэту вузкасьць дарог… Чалавек створаны на тое, каб жыць у супярэчках…

— Ты ўсё той-жа, Рыгор. Сілцы, Смагін, Рыга, Пецярбург. Восемнаццаць гадоў і дваццаць чатыры… Балаголай і сьлёсарам…

Яны спыніліся пры дзьвярах Рыгоравай кватэры. Рыгор тузнуў за драцяную пятлю.

— Хто там? — запытала гаспадыня.

— Я, Рыгор. Адчынеце…

— Вас чакала адна дзяўчына… Толькі што выйшла… Я не магла сказаць, калі вы прыдзеце.

Сарафіна Хлёраўна далікатна ўхілілася ў бок, прапусьціўшы Рыгора з Гэляй.

— Абяцала прыйсьці, — паслала яна ўздагон.

Рыгор не пачуў; ён бразнуў дзьвярыма і скраў гаспадынін голас.

— Прашу, Гэля. Вось мая абіцель.

Гэля ўвайшла і бясьцікаўна паглядзела вакола сябе. Пасьля села пры стале, апусьціла ўзрок і апавядала далей…

— За гэты час ўсё пайшло шыварат-на-выварат. Помніш, мы наехалі з трупай? Аб’ехалі шэраг гарадкоў і мястэчак… Было ве-