Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даючы сыгнал спыніцца. Зьнянацку штуршок таўхануў напікованы людзьмі вагон. Кагосьці прыціснулі, чыясьці рука праламіла шыбу, і шкло зазьвінела срэбраным гукам.

Яшчэ ня ўсе чарапкі разьбітага акна апынуліся на ўгладжаным сьнягу, як гучная лаянка напорным струменем варвалася перш на пляцоўку вагона, а сьледам праз рашуча прачыненыя дзьверы — у сярэдзіну яго. Нельга было не пацікавіціа на грозны голас крыкуна, на яго ваяўнічы настрой. І калі дзесяткі вачэй накіравалі ў яго бок свае ўзрокі, — стройная, асаністая фігура чорнамазага вялікана-генэрала спыніла іх на сабе.

Рудымі буйнымі вачмі генэрал аглядаў вагон, людзей, афішы і забойна лаяў кондуктара. «Хам’ё — адрыўна ляцелі словы з генэралавых густа аброслых губ: — яшчэ не пасьпелі вас выхаваць належным чынам. К-кашы-і бярозавае мала спыталі, мужыччо… У акопы, пад нямецкія кулі, погань».

Рыгор затросься ад абурэньня. У яго нутры забушавала прагнае хаценьне кінуцца на царскага помпадура і расквасіць яго наглую морду. Ужо ён намерыўся да павароту, як яго пераняў выгук кондуктара: «Тут сьмелыя, а на фронце-э…» Гэта падліло масла ў агонь: генэрал мігам спыніў паравік, выперся на пляцоўку і ва ўсю моц гукнуў гарадавіка. Пасажыры змоўклі і нашарохана пераглядаліся. Некаторыя сталі пакідаць вагон.

— Ну, гэта-ж недапусьцімая рэч! — гукнуў Рыгор і сьледам пазваніў важатаму. Паравік крута рвануў з месца. Генэрал ня ўтрымаўся і бухнуў з пляцоўкі на мерзлую зямлю. Скрозь гаму скрыпаў і стукаў калёс можна было ўлавіць нямыя крыкі генэрала. Ды яны не маглі ўплыць на бег паравіка. Ня спынілі яго раней астаноўкі і палахлівыя з озіркам сказы некаторых пасажыраў.

Перад клінікай Вільле Рыгор першым выскачыў з паравіка і перасеў на трамвай.

Ён не заўважыў, калі апынуўся на рагу вуліцы Жукоўскага. Замаруджаная хада трамваю настроіла яго сыйсьці і прайсьціся да Неўскага пехам. Мо’ ўпяршыню за час бываньня ў Пецярбурзе Рыгор нічога ня думаў, нічым не задаваўся, а бяспытальна, бязмэтна, гардліва і вольна глядзеў наперад сябе. На яго твары грала чырвоная фарба здароўя, у нагах пружыніла сталёвасьць, вочы праразалі разрэдзенае, абмытае сонцам паветра.

Раптам струмень пешаходаў зацішыў хаду, затоўкся на месцы, нарэшце зьбіўся ў натоўп. «У чым рэч?» — далучыў Рыгор свой