Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шыя… «А ўсё-ж даўно» — прамігнула ў Рыгоравай галаве, і ён крута павярнуў направа.

— Стой! — раптам пераняў Рыгора чыйсьці зычны огук.

Рыгор прыпыніўся і паглядзеў на чалавека, які з шырокай ухмылкаю падыходзіў да яго.

— Не пазнаеш? — запытаў ён Рыгора.

— Не!

— Сроль, давай пазнаемся!

Рыгора зьдзівіла.

— Адкуль, і што, і як?

Нейкі час ён ня ведаў, што сказаць, пра што запытаць таварыша. Прыглядаўся ў Сроляў твар. Брала сумненьне ў праўдзівасьці вочавідкага факту. Разам з тым забірала задавальненьне ад нечаканай, зусім выпадковай, але прыемнай стрэчы.

Прымха нейкая, ды годзі!

І чорная бруднаватая бародка клінком на вуграстым твары Сроля, і абвісшыя рэдзенькія вусікі, што дужкаю апускаліся да бародкі, вяжучы яе ў адзін грушападобны малюнак, і капялюш на галаве, і дасканалы гарадзкі чорны гарнітур, белы каўнерык замест заўсёдашняе рубашкі бордо, і палачка ў руках, — усё гэта ня ладзіла ў памяці Рыгора з тым портрэтам, які маляваў Сроля пры разьвітаньні.

— Цябе цяжка пазнаць!

— Няўжо?

— Сапраўды. Вось гляджу на цябе і ня веру…

— Сьмяешся… Рыгор… Пройдам…

Яны завярнулі між левага боку крамнага чатырохкутніка ў бок майдані.

— Дык якім-жа ты чынам папаў сюды, Сроль? — цікавіўся Рыгор.

— А ты?

— Я зусім выпадкова, брат!

— Тое-ж самае і са мною.

— Цікава!

— А то-ж не?

— Кажы спачатку, Сроль!

Той азірнуўся назад, паглядзеў у бакі і пачаў у агульных рысах аповесьць, як і што разьвіналіся здарэньні ў яго жыцьці, чаму, як і калі ён папаў у Смагін.