Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гады, дзесяцігодзьдзі, што сплывалі хвалямі Вялікае Неўкі ў недалёкія глыбіні мора, уносілі з сабою прыгонныя скрэпы няволі.

Празрыстымі бліскавіцамі, ударамі грому прарываліся вострыя протэсты рабочых грамад, парушаючы фальшывую гармонію жыцьця.

1905 год!

Дзевятое студзеня. Першы Савет рабочых дэпутатаў і ўсеагульная забастоўка…

1912 год!

Далёкія, але магутныя водгукі ленскіх падзей.

Крывавае Бодайбо, як адказ на 100.000 забастоўку 1911 г.

1914 год!

І на вуліцах сталіцы трыхсоттысячная грамада зьяднаных адзінай прагнай воляй да свабоды рабочых.

З таго часу — перапынак.

Ці на доўга?

Ліхаманка ваенных паставак нагрузіла прадпрыемствы падвойным штатам рабочых, трыма зьменамі і ваеннай прынукай.

Уздым прамысловасьці?

Конфорка ў канаючы організм самадзяржаўя.

Калі-ж, ды калі гэтыя хмурыя гмахі заводаў перавернуцца ў кузьні вольнае аграмаджанае працы?

Прыдзе час!

Ён ідзе — чутна! — у самым імпадзе згушчаных крокаў рабочых, у іх зьяднаных ды палкіх імкненьнях, ва ўзроках, накіраваных да наступнага.

Роўныя ўтаптаныя дарогі паступова шырэюць і вострымі шпаркімі стрэламі імчацца ў нерастуманеную далячыню.

Рыгоравы ўзрокі прыліплі да блішчастых сьвятлом вокан высокае мануфактуры.

У зьлітым гомане працы рассыпаліся яго імклівыя думкі і лётаюць — носяцца над фабрычнай Выбарскай.

Дагэтуль мімалёт, наскокам бачыў ён гэты вобраз шумлівае, многаграннае сталіцы, а зараз — штосьці прыкавала яго да мосту, злучыла ў адно з раскалыханай працай і трымае, вось, на адным месцы — гадзіну, паўтары, болей…

Над гарбатымі біламі — напружаная постаць…