Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лёгкі, наладжаны вёрт калёсак і струнковая бегатня пасу пагналі ў шпаркім мігаценьні першыя хвіліны працоўната дня. З цьвёрдае сталі панесьліся драбнюткія часьцінкі ўдушлівага пылу, зьліваючыся з раздробам сьветлага і маладога раньня. Учарашняе злучылася з сёнешнім і перабойныя моманты Рыгоравых узрушэньняў ніклі ў шоламе творчае працы.

«А ліст Памыйку?».

Наперадзе быў абедзены перапынак і за ім утуліўся сіні конвэрт, беражком вытуркнуты з кішэні.

У думках яму не хапіла месца — ды навошта варочацца да зробленага?

— Вазьмеце білет на даклад!

Закасаная мурзатая рука адгарадзіла Рыгораў узрок аб бліскучага станка. Ён адняў разец і паглядзеў направа.

— У доме Панінай… Трыццаць капеек!

Малады рабочы пытальна глядзеў на Рыгора, падаючы яму маленькую абвестку.

— Запішы.

Абестка асталася ў яго, і глядзела сумліўнымі літарамі, з якіх складалася знаёмае прозьвішча Якава Гіса.

«На тэму — Страхавыя касы і іх роля».

Якаў Гіс?

Так, Рыгор не абмыліўся, стрэўшы яго ва ўчарашнім трамваі.

Дарэчы!

І нанова ўведзены ў кругляк сталі востры разец задыміў пакручастымі стружкамі.

З перарывам у полудні, роўна і ўпарта трымалі Рыгоравы рукі выгладжаную далонямі сталь, а думкі нясьціхана насіліся ад Памыйкі да Якава Гіса.

Ён адкінуў ранейшыя пляны і меркаваньні і роўна а восьмай гадзіне вечара быў на Тамбоўскай.

Вядомы будынак паглядзеў на Рыгора радам асьветленых вокан, памятлівымі форткамі дзьвярэй, і праз некалькі хвілін увёў у сваё нутро.

Там стаяў разварушаны гоман. Каля сотні чалавек рабочых, згрудзіўшыся ў цесную купку, нешта горача абгаварвалі.

Калі Рыгор падышоў да іх, то зразу разьбегся вачыма ў два бакі.

У асяродку гутарыўшых тросься чорны пук Гісавых кос, пакрытых старым капялюшом, а з бакавых дзьвярэй глядзела пра-