Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паказалася, мэрам-бы ў ціхім шорпаце адколанай ад шуляваньня стромкі, якую няпрыметны ветрык разгойдваў пад цёмным акном каморкі — выяўліялася нескладаная мэталёвая песьня разгорнутай працы ў Шульцавай майстэрні.

І, разам з гэтым, Рыгор ня чуў, як у пакоі гаспадыні, за тонкаю перагародкаю, гадзіньнік выбіў лічбу чатыры.

Пастаўленая кропка за чорнай стройнаю літарай Н набыла ўсвойнасьць, з якою падняла Рыгора з месца і абярнула яго тварам да празрыстага сьвятла пяцідзесяцісьвечнай лямпачкі. Густа сьпісаны лісток паперы зьмяшчаў у сабе наступны тэкст:

«Дарагі таварыш Павал!

Нарэшце… Так, нарэшце сабраўся напісаць табе гэты ліст. Я чую твае зьдзіўленыя, гіронічныя выгукі і бачу недаўменную міну на твары. Разуверны мах рукі ня раз пахаваў пад сабою ўсякую надзею атрымаць ад мяне вестку. Думаю, што з гэтым разам пахавана і тая павага, якую я ад цябе неаднойчы чуў. Я ня серджуся за гэта, бо сам нясу віну. Вінаваты цалкам за доўгую неапраўдлівую маўчанку… Заслужыў ад цябе глядзець на мяне так, як ты, думаецца, зараз глядзіш. Усё-ж, павер, я ня думаў зрабіць таго, што сталася. Калі праз гэткі доўгі час мне не ўдалося табе напісаць ліст, то ня я цалкам вінаваты ў тым. Ня я — цалкам! Можа, не паверыш, — бо крыўда ператне веру! З часу прыезду ў Пецярбург, я вярчуся, як белка ў калясе. Сталіца зассала мяне ў сваё бурлівае жыцьцё і не давала магчымасьці апамятавацца. Я толькі лічанымі ўрыўкамі мог адцягнуцца да прыватных пытаньняў — здарэньні-ж бягучага часу бяруць маю ўвагу для сябе. І я не перакору гэтаму. Ты-ж ведаеш, чаго я ехаў у Пецярбург. Табе вядома ўсё гэта, і я ня буду спыняцца на тым, як і што выпаўнены мною грамадзкія абавязкі. Скажу адно: за гэты час я пасьпеў сёе-тое зрабіць… Ды ці-ж у гэтым толькі мае заданьні ў справе распачатае эпопеі змаганьня за сьветлую будучыню працоўнікаў? Але я зусім не ўмаляю свае віны перад табою. Я мусіў урваць гадзіну-другую часу і — ня раз! — каб напісаць табе ліст і падзяліцца бягучымі навінамі. І не зрабіў таго! Не зрабіў і, магчыма, не пасобіў вашай працы…

Я чуў ад Рудольфа, што начаўплося за гэты час у Смагіне. Мяне вельмі цікавіла і цікавіць ваша праца ў час мобілізацыі. Ня меней цікава мне ваша становішча зараз… Я-б радзіў вам ня згортаць працы, але пераглядзець яе мэтоды. Суровы момант