Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьцеюць удвойчы. І парлямант, і агульнае, тайнае права выбараў, і свабода саюзаў — усё паляціць да чорта… Тое і з намі: пераможа Нямеччына — прускі бот растопча нас, як чарвяка. Мы не павінны быць колёніяй нямецкага капіталу…

— Ха-ха-ха! Артур, чуеш?

Рыгор зрабіў некалькі крокаў да Камара, ажно той паправіўся на месцы.

— А вы, дзядзька Міхась, вельмі пакахалі путы роднага капіталу. Вы хочаце будаваць краіну пагоджана з памешчыкамі ды генэраламі радзімага пахаджэньня. Ганьба! Я не чакаў ад вас гэтага, таварыш Камар. Ніколі. Замест аднакава суворае вайны з нашымі, гэтак і з нямецкімі ды францускімі капіталістамі, бю- рократыяй і памешчыкамі ды з сыстэмай капіталізму — вы агалашаеце грамадзянскі мір. Цікава, калі вы сталі гэткім заядлым патрыотам? Ці не натхніў толькі вас цар чытаньнем маніфэсту пераднародня? Не чакаў, не… Знача, па-вашаму, усе зьбірайцеся вакол прастолу цара-бацюшкі і нішчыце праклятага кайзэра… Ну і ну! Н-ну — і… Не чакаў, кажу вам…

Пакуль Рыгор казаў, і Камар і Артур спрабавалі перабіць яго сказы сваімі ўстаўкамі, але ён паднімаў голас і глушыў іх.

Для яго ня было зьмякчаючых даных для Камара. Апошні стаяў перад Рыгорам у новым вобразе, за якім хаваўся акрэсьлены, выпуклены і адваротны Рыгору зьмест. Гэты зьмест цьміў сабою ўсё тое, завошта Рыгор хапаўся, будучы павінным Камару. Пачуцьцё прыязьні, бліснуўшае на Рыгора пры першым прывітальным слове з боку Камара — зараз зьнікла. Камар быў для яго чужым і далёкім чалавекам. Нават абставіны — пакой з усімі яго атрыбутамі, пачаў выглядаць бяспрытульным і варожым. Яго паветра давіла і замыкала Рыгоравы гартань ды вусны. Хацелася зараз во, бязумоўна і дэмонстрацыйна рушыць з месца і выбрацца за сьцены Камаровай кватэры.

Рыгор пад уплывам гэткага настрою павярнуўся да акна і доўга не зважаў на спробу Камара працягнуць спрэчкі, увесьці ў іх большае тлумачэньне і абкругленьне руб. Ён скланяў на ўсе лады гучныя словы, як «рабочыя інтарэсы», «вярнейшы шлях», «да перамогі працоўных», «ідэалы будучага».

Для Рыгора яны мелі зусім танны эфэкт.

Было вачавідкі адно — атрутная хвароба буржуазна-мяшчанскага патрыотызму ўлілася ў нутро акрэсьленага кола рабочых. Ці то недасканалае ўразуменьне асноўных прычын соцыяльнага