Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што-б я не сказаў, гэтага будзе мала…

Другі пацалунак ажывіў яго словы.

У гэтым пацалунку крылася тое, за чым адчынялася поўнае ўзаемнае паразуменьне далейшага.

Адчуваючы гэта, яны спакойліва пайшлі настрэчу адпачынку.


VI

НАЗАЎТРА БЫЛА НЯДЗЕЛЯ. Ужо зранку горад жыў пад уражаньнем маніфэсту пра вайну. Па напаленых сонцам тротуарах тупалі тысячы пецярбуржцаў, пераказваючы апошнія навіны. Яны, гэтыя навіны, далей адсякалі ўсякую няяснасьць, розныя надзеі і сумненьні. Вайна санкцыянавалася подпісам «божага памазальніка». Вайна ўзаконьвалася воляю таго, каму пакуль ня кінулі пакарацца мільёны. Вось іх, гэтыя пакорлівыя мільёны, ап’янены крывёю сатрап, з «божым імем» на вуснах, блаславіў на бойню.

Кожны, чытаючы белыя лісты на сьценах камяніц — ня быў ўпэўнены, што «божая міласьць» не падставіць яго грудзей пад кулю. Суворая сапраўднасьць трымала пецярбуржца ў душным горадзе. Адны з іх вылічвалі гады, успаміналі час прызыву і абмяркоўвалі пляны далейшага жыцьця іх сем’яў, другія будавалі намеры, вывучалі абставіны і падрахоўвалі будучую нажыву. Гэтыя апошнія з асалодаю чакалі моманту, калі з балькону Зімняга палацу «самадзержац усерасійскі і прочае» пачне чытаць маніфэст «сваім вернападданым», першыя пасылалі праклёны крываваму «благавернаму» чытальніку.

Рабочыя ваколіцы назьбіралі клясавую помсту.

Рыгор выходзіў ад Ганны а дзесятай гадзіне раніцы, умовіўшыся чакаць яе на Каменаастроўскім, каб пайсьці вечарам у опэрны тэатр Народнага дому. У яго ня было думкі выяжджаць за горад.

Агульны настрой жыхарства, ахапіўшы Рыгора на вуліцы Пецярбургу, рабіў гэты дзень цікавым і памятным днём. Рыгорава чуласьць да агульных сутрасеньняў надавала яму вострасьці ў перажываньнях бягучага моманту.

Едучы з Пад’ячаскай на Выбарскую, ён уважліва прыслухоўваўся да кожнага жывога гуку, да маленькага шораху.

Яркая сонечная пагода не скрашала яго чаканьня тых ці іншых надзвычайных водгукаў на абвяшчэньне маніфэсту. Гра-