Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няёмкае для другога разу, зараз прымалася за звычайнае і зразумелае.

Яны маўчліва глядзелі адно другому ў твар і тут-жа ўваскрашалі цікавае, яснае і ў той час нявыразнае мінулае. У гэтым мінулым мясьцілася багата характарных рысак і глыбокіх момантаў. У ружовым воддалеку гэтыя рыскі і моманты яшчэ болей выпукляліся, адшліфоўваліся і ў прызьме бягучых хвілін давалі хвалюючае праламленьне.

Над іх нярухомымі постацямі насілася палкае натхненьне, малюнковыя надзеі; расла і формавалася тая жыцьцёдаўчая сіла, якая хавае ў сабе субстанцыю людзкога бытаваньня. І Рыгор, і Ганна адчувалі неабачныя ланцугі, якія вязалі іх падсьвядома і сьвядома, адным канцом замацаваўшыся ў Ліцку на станцыі — другім — вось у гэным пакоіку…

Болей году часу, што разьлёг між іх першым і апошнім спатканьнямі — звузіўся, стуліўся ў нязначны квадранец і зьнік… Знік, але не бяз сьледу… На кожным з іх — яго адбітак, выразны і вачавідкі. То-ж ім зацікаўлены абое, седзячы і вывучаючы адно другога.

Рыгор не выпускае з вока жаднае дробязі ў Ганьнінай перамене. Ён бачыць кожную рысу яе пасталеўшага і пахарашэўшага твару. Вось гэты спакоўліва-ўглыбёны ўзрок пабуйнеўшых вачэй; пахудзеўшыя і ад таго — падаўжэўшыя шчокі з паўпатухшым рыжам; нявысокі і ня нізкі лоб, так характарны для нажытае Ганнай сур’ёзнасьці. Даўгаваты, з няпрыкметнаю гарбінкаю, стройны нос; як часнок, белых і чыстых, два рады зубоў. Выразнасьць цёмна-шэрага ваччу і той-жа шоўк хвальністых льняных валасоў. У хадзе — болей гібкасьці, болей дынамічнае рухавасьці. У постаці — непараўнаная элястычнасьць…

Рыгор падмячаў у Ганьне агульныя з Наталяю манеры ў завіхах. Тая-ж, гэтак моцна запаўшая ў яго нутро парыўчатасьць; тыя-ж навароты і сталёвыя замахі рукі. Мэрам-бы нехта знарок прыдаў гэту якасьць год таму зусім непадобнай дзяўчыне. Адзін толькі год — праўда — вельмі даўшыся ў знак Ганьне — зрабіў з Рыгоравае знаёмае зусім іншую істоту. Гэта перамена выйшла ўдала пагоджанай, закончанай як знадворку, так і з нутра.

Перад Рыгорам стаяў чалавек, да якога нельга было не прасякнуцца глыбокаю павагаю; роўна з гэтым — цяжка было не падацца да яе і цёплым каханьнем. Калі-б ён думаў шукаць сабе сябра — можна было-б спыніцца на Ганьне і кропка. Ды зараз,