Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сяц — скачы. А прадасі якую рыбіну ці пляшку квасу — дык заробіш шастак, або чатыры грошы — напрадавайся, калі хочаш… Што казаць, што казаць!.. А яшчэ няпрыемнасьць заўсёды… Чалавек хацеў-бы адпачыць, а другі бессаромна варвецца ў хату або ў двор, наробіць галасу, ляманту, і на табе… Цьфу!..

Карчмарка заварушыла сваю ўстойную постаць, замахала ру­камі і змаўчала.

Рыгор раптам зьняў з вешалкі паліто і павярнуў да дзьвярзй.

Карчмарка пераняла яго:

— А гарбаты? Ах, я і забыла, што вы ня сьнедалі. Ой, даруйце маю благую привычку — люблю з чалавекам пагутарыць. Мой Шлёма лаецца на мяне за гэта — та што мне зрабіць, калі ўжо ўрадзілася балбатухай? Мо’ ня праўду кажу? Кожны чалавек — па-свойму. Чаму і мне ня трымацца свайго?.. Бывае што… Дык вып’еце гарбаты?

— Дайце, калі ласка… І папрашу хутчэй, бо зраз-жа маю ісьці.

Карчмарка павярнулася і выйшла з дзьвярэй, але не пайшла; тут-жа зноў адвярнулася да Рыгора і запытала:

— А вы былі ўжо ў нашым мястэчку? Вам яно знаёма? Тут нічога асаблівага, прынамсі, няма. Балота — што можа ў мястэчку быць? Чыгунка далёка, фабрык — ніякіх; вось, жывом, як мурашкі ў муравейніку… Усё тут… Але кожнаму свае справы…

Яна з апошнім сказам вярнулася на ранейшае месца, абаперлася на вушак і, забыушыся пра гарбату, загутарыла далей.

— Ліба-а! Га, Лі-ба-а! Ідзі-ы сюды-і!

Карчмарка рухава цяпанула цяжкімі плячыма, скрывіла міну і прамовіла:

— Вось-вось, ужо нешта ёсьць… Го-о ёсьць! Ужо зноў на­бедокурылі… А-яй-а-яй!.. Бачыце-э, чуеце крык?.. Дачку заве…

Размахваючы рукамі, яна рушыла з месца і схавалася.

Рыгор зачыніў за гаспадыняю дзьверы і не пасьпеў адвярнуцца, як пачуў з другога канца калідору:

— Я вось зараз прынясу вам гарбату…

Неўзабаве пастукалі ў дзьверы.

— Уваходзьце!

— Адчынеце, папрашу.

Ён хутка адчыніў.

У каморку вайшла, з тацаю ў руках, маладая, чарнявая, гадоў восемнаццаць дзяўчына.