Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаспадыня правяла іх да дзьвярэй і запэўніла:

— У мяне нічога ня згіне, абы… Бывайце…

І яшчэ ня змоўк гаспадынін голас за дзьвярыма, як з вуліцы ўварваўся на ўсходы зычны голас газэтчыка:

— У Кіеўскай акрузе абвешчана мобілізацыя трох узростаў… Францускае войска адпраўлена на ўсходнія граніцы рэспублікі…

Яны накіравалі усьцяж вуліцы, на пагрозны, няўмоўчны пярэкліч газэтчыкаў.