Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выразнае жахлівасьці, які ачула ціснуў на Неўскі натоўп, зьмяняўся ў ім заўсёдашняй ганарліва-задзёрыстай нядбайнасьцю. Вось яна ўплыла ў вагон трамваю, выклікаючы ў Рыгора з Пятрусём агіднае самапачуцьцё.

Хутчэй на той бок рэчак, у суворыя абставіны свайго, рабочага раёну!..

І толькі трамвай крануў з месца, як да іх вушшу данёсься зычны, выразны крык газэтчыка: «Забойства Жана Жорэса ў Парыжы!». Каму «Вечерние Биржевые»?

Рыгор уздрыгануўся і спалохана паглядзеў на пляцоўку. Там стаяў нелапы хлапчук, перадаючы сьвежыя газэты пасажырам. Да яго працягалася з дзесятак рук і чулася наперабой: «Мне газэтку», «дайце «Біржоўку», «сюды дайце».

— Чуеш, Пятрусь, Жорэса забілі?

Пятрусь пазваў газэтчыка.

— Вось табе, браток, дык навіна! — заўважыў ён, застыўшы ўзрокам на буйных радкох жудаснага паведамленьня з Парыжу.

— Буржуазія здымае перашкоды на шляху да свае праступнае чыннасьці…

Трамвай імчаўся Марсавым полем…


X

РЫГОР ПРАЧНУЎСЯ і прыслухаўся: у пакой урывалася зычнае гудзеньне фабрычных сырэн. «Зноў пачынаюцца будні», — праказаў ён сабе і тут-жа перад ім мігнула яскраваю істужкай нізка апошніх падзей. Мястэчка Смагін, яго ўцёкі ноччу, дарога ў Пецярбург, вобраз гораду, спатканьне з Пятрусём, з Ганнаю, забастоўка, Сампсоніеўскі проспэкт, Ломанскі завулак, бойка з поліцыяй і салдатамі, братаньне з францускімі матросамі і… учарашняя сходка ўпоўнаважаных ад цэхаў з выразным і канчатковым рашэньнем — заўтра аднавіць работу. Цэлая багатая гісторыя на зусім кароткім адрэзку часу. Сьвет на момант завіхрыўся, сягнуў да неба і тут-жа зьнізіўся, апаў. Наперадзе — цёмная нявыразнасьць, крывавае бяздоньне ўсякіх магчымасьцяй. Як яны пройдуць між Рыгоравага жыцьця, чым адаб’юцца на яго лёсе, куды павернуць яго жыцьцёвы шлях? Калі-б азірнуцца назад, то не ўявіць поўнасьцю яго крутых, хілкіх завілін,