Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось хоцькі-б і тут, калі яны ўтраіх ідуць Марсавым полем — Рыгор заўзята маўчыць. Гэта-ж не з дабра яно так!

— Ты-ж пра вошта думаеш так моцна? — запытаў раптам Пятрусь.

Рыгор паглядзеў на яго і ўверана адказаў:

— Наглядаю за гарадзкім рухам і пазнаю, чым ён аддае.

— І што-ж выявіў ты, пакуль прайшлі поле?

— Мне здаецца, што наша забастоўка палажыла адбітак на ўсім, што ёсьць жывога ў Пецярбурзе… І гэты адбітак ня можа хутка згладзіцца…

— Так… Я ўжо чуў ад цябе нешта падобнае…

Пятрусь павярнуўся да Ганны.

— Чуеце?

— І я ўжо чула пахожыя на гэта ноты, — адказала Ганна. — Рыгор мастак на іх выцінаньне…

І праз колькі хвілін дадала:

— Усё-ж яны падабаюцца мне…

— Нават? — падхапіў Рыгор.

— Ня хлушу…

Пятрусь заўважыў, як яна гасьцінна пахілілася да Рыгора, але не паказаў знаку. Ён агледзеўся навакол і запытаў іх:

— Ці не пара было-б паабедаць?

— Бадай што.

Яны прайшлі Садовую і ачуліся на Неўскім. Проспэкт зірнуў на іх ўсёю ўласьціваю яму вялікасьцю. Па іх прабегла электрычная іскра ўрачыстай настарожанасьці. Думкі вырваліся з галавы і завіхрылі ў скрутным, зацягаючым руху паводкі людзей, трамваяў, аўтомобіляў, рамізьнікаў. Гул і шолам абвісьлі над імі пластом рознастайных гукаў, трэску, звону, бразгу. Адчувалася віравое кіпеньне жыцьця, адкуль цяклі яго жэралы ва ўсе куткі вялікага гораду.

Хутка ліюодзкая хваля хлынула на іх і пагнала па сабе ў бок Анічкава маста, на пекныя фігуры якога глядзелі з рагавога дому завучыя словы: «Вэгетарыянская сталоўка».

Была чацьвертая гадзіна па паўдні, калі Рыгор з Пятрусём, правёўшы Ганну на службу, селі ў трамвай, каб вяртацца дамоў. Неўскі абодвух авеяў настроем прадваеннае трывогі. У распаленым паветры малявіліся жывыя абрысы яе блізкага, неадмоўнага прыходу. Водгукі забастоўкі, якая дагарала, раставалі ў хмурых разорах вуліц, што вялі да фабрычных раёнаў. Нядаўні настрой