Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятрусь зноў спыніўся каля акна. Абое некалькі хвілін маўчалі.

У Рыгоравых руках шарпала «Біржоўка».

— Усё-ж, браток, нам зараз справы не паправіць… — перабіў маўчанку Пятрусь. — Пойдам, хіба, у горад, праведаем, як і што. Мо’ стрэнемся з кім… Ты піў гарбату?

— Піў, здаецца… Пойдам…

Рыгор адзеўся.

— Так, буржуазны друк папальле памый на нашы голавы… Прадажныя пер’і не мецьмуць сутрыманьня…

— Вось у тым та і рэч, ведаеш… Што-ж ты парадзіш…

— А ты, ласьне меў у воку інакшыя, чымсь ёсьць, вынікі з нашае забастоўкі?

— Я, зразумела, ня ждаў нашае поўнае перамогі, але яна вяла нас на змаганьне… Ты ня можаш выабразіць таго пачуцьця натхненьня, якое валодала мною ў абсаджаным будынку…

Яны выйшлі з пакою. На калідоры іх напаткала гаспадыня кватэры.

— І сёныня да другое? — жартліва кінула яна Рыгору.

— Калі хто пытацьме, скажэце, калі ласка, што а восьмай буду… А ўчора, часамі, ніхто ня пытаў?

— А хто-ж ведаў, дзе вы? — загадліва адказала гаспадыня і схавалася на кухню.

— Цікавая яна ў цябе кабета, — адазваўся Пятрусь.

— Ды мне ўсёроўна… Адно-б мне не перашкаджала… Ну, усё-ж ляпейшая твае…

Па сходах сышлі моўчкі. А ў дварэ Рыгор раптам успомніў пра Ганну.

— Я, здаецца, табе ўжо казаў, што меў выпадак стрэцца з Ганнаю?

— Казаў… Цікава…

— Перамянілася дзяўчына…

— Гутарыў?

— Ці-ж доўга трэба гутарыць — відаць…

— Можна павіншаваць?

З гутаркаю пра Ганну яны прайшлі да Сампсоніеўскага проспэкту і спыніліся.

Проспэкт не мяняў выгляду з дзён забастоўкі. Абапал тротуары і рагі ператочных вуліц ды завулкаў былі ўсеяны рабочымі. Сярэдзінаю проспэкту разьяжджалі конныя поліцэйскія