Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

точ зданьню імпэрыялістычнай вайны расьлі сымптомы вайны грамадзянскае.

З Дуркінхэну накіроўваў у Расію прэзыдэнцкі карабель Пуанкарэ. Буржуазны выхаванец вёз самадзяржаўнаму цару для падпісаньня ўмову: разам бараніць інтарэсы францускіх і рускіх капіталістаў ды памешчыкаў, у саюзе губіць на вайне жыцьцё рускіх і францускіх рабочых ды сялян. Вайна супроць прускага юнкерства, у абарону слабое Сэрбіі — былі сыгналамі буржуазнаму Пецярбургу, Неўскаму — былі лёзунгамі імпэрыялістычнае вайны, кветкамі саюзьніцкага яднаньня.

А помеж з гэтым у Баку кіпела жорсткае змаганьне рабочых- забастоўшчыкаў з нафтавымі каралямі. Водгукі яго разносіліся па шырокіх абшарах прыгнечанае краіны. З гораду ў горад, з фабрыкі на фабрыку прыходзілі весткі пра становішча варожных лягераў; і разам — прызывы да падмогі, да солідарнасьці. Героізм змаганцаў прагудзеў брукам і пецярбурскіх вуліц — за заставамі, на ўскраінах. Зарэеў сьцяг грамадзянскае вайны.

Яшчэ Пуанкарэ ня выпусьціў з ваччу берагоў Францыі, калі яму на спатканьне паднялося да пяцідзесяці тысяч пецярбурскіх забастоўшчыкаў. Згода цароў ня цешыла сэрцаў працоўных. І тыя матросы, што ехалі на караблі прэзыдэнта, ня думалі пра пахвалу з боку цара, а песьцілі ружовыя надзеі на спатканьне з рабочымі на вуліцах Выбарскае стараны.

Рыгорам валодаў настрой, якога ён дагэтуль не перажываў. Цэлымі днямі ён ня кідаў думаць пра наступны протэст-забастоўку супроць зьверскага нападу поліцыі на пуцілаўскіх рабочых. Новыя ахвяры самадзяржаўя ўзьнімалі ў ім пачуцьцё злосьці і помсты. Было не да працы: не сядзелася каля станка, і разэц раз-по-разу выпадаў з рук. У абед і вечарам Рыгор абыходзіў дзесяткі рабочых, настройваючы іх на рашучае выступленьне. На сходках яго голас гучэў усё мацней ды рашучай.

Пятрусь бачыў, як настарожліва прыслухоўваўся яго таварыш да кожнага слова рабочых; адмячаў, якім хваляваньнем сустракаў ён кожную вестку з іншых заводаў. За два дні, якія аддзялялі сабою расстрэл пуцілаўцаў ад забастоўкі на іх заводзе, Пятрусь поўнасьцю выявіў сабе портрэт Рыгора-рэволюцыянэра. Трэба было дзівіцца яго стану, які складаўся з нясупыннага трапятаньня ўсіх частачак яго істоты. Рыгору нельга было казаць іншага, апроч гутаркі пра забастоўку. Усе пытаньні, блізкія і цікавыя яму ў звычайным жыцьці, зараз не існавалі. Ён быў за-