Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачатку нараджэньня думкі пра тое, каб кінуць настаўніцкую службу, то, бадай, і можна будзе выявіць процэс перабудаваньня сьветапогляду… У кожным разе Ганна стрэнецца з Рыгорам зусім інакшаю, чым расталася. І таму, што факт растаньня меў вялікі ўплыў на яе думкі, няхай той факт будзе блаславенным. Якава-ж будзе стрэча? Ды калі яна будзе?..

Ганна ўважліва вяла спакойлівую перапіску адрасоў. Сотні прозьвішчаў пярэсьціліся ў яе памяці, губляючыся і паўстаючы адно за другім. Сярод іх многа пападала знаёмых, мэрам-бы дзесьці спатыканых ці чутых. Але ніводнае з прозьвішчаў не выдзялялася самотным і ня спынялася ў памяці. Ні за водным з іх не вырысоўвалася жывога вобразу чалавека, на якім-бы спынілася яе ўвага. А за многімі прозьвішчамі беглі чыны і званьні: тайны саветнік, колескі асэсар, правіцель канцылярыі, сьвяшчэньнік, вучыцель гімназіі, земскі начальнік, народны настаўнік. Чамусьці не менаваліся рабочыя і сяляне. Гэтыя званьні нікога ня вабілі… Мэрам-бы усе іх ведалі і не хацелі пра іх успамінаць.

Дзеля Ганны пустым зьвінелі ўсе чыны, ад вялікага да малога. І вось гэта няўважлівасьць да бліскучага і зычнага — чым нясло ад іх — цікавіла яе самую. Ці даўно яна не магла спакойліва глядзець на чыста адзетага, стройнага настаўніка гімназіі? Колькі разоў, бывала, закрадалася хаценьне стаць жонкаю аднаго з іх! А гэта? Нібыта тая… Гартаюцца мяртвыя формы, як сухія лісты на дрэвах. А вострыя ножны яе суседкі паласуюць іх на доўгія стужкі, якія ў сваю чаргу дробняцца на прадаўгаватыя лісты, перабіраюцца, складаюцца па трактах і адносяцца на пошту… Сёньня, заўтра, пазаўтра, з месяца ў месяц. Звычайна. І будзь іх дзесяткамі больш — дзесяткамі менш — аднакава. Згіне дзесяць папоў, ці дзесяць земскіх — ніякае заўвагі. Сам Давыд Харлампавіч, старэнькі пілявы трактоўшчык, хутчэй заўважыць, калі выпадзе месца, якоесь там Ладзейнае Поле ці станцыя Стругі Белыя — чымсь купа высокіх прозьвішчаў, справоджаных чынамі. Пра іх ня было клопату…

Ды Ганна наогул зусім ня дбала пра адрасы, калі кідала працу ды ішла да дому. Па дарозе мэханічна заходзіла ў крамку, брала да гарбаты, а трапіўшы ў пакой, грэла прымус і спраўляла вячэру. За вячэраю думала: як і што іціме яе жыцьцё. І на першым адказе сустракался з Рыгорам. Вачавідкі зьяўляліся да яе: Лясное, Пятрусь, двухпавярховая дачка… «Ці напісаць ліст, ці яшчэ раз паехаць?» карцела ёй. За лістом разгорталася прагаліна