Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

параходам у бок Фінскае затокі, мерскаючы між чорных будынін караблёў, між сьцен набліжаных да рэчкі заводаў; вось раптам белы парусьнік абводзіць яго вакол веркаў Петрапаўлаўскае крэпасьці; і ён-жа каля палацаў узьбярэжнае і над біламі Троіцкага мосту… Хай-бы супыніўся трамвай і даў яму агледзець усё, як належыць, палюбавацца ўволю! «Не, тут ўжо далёка перасягло рыскія вобразы», праказаў ён сам сабе ў думках; а ўголас дадаў:

— Якое хараство, аднакава!

Каля яго стаяла некалькі чалавек, зусім незаўважна для яго выйшаўшых на пляцоўку. Што стаяў поруч з ім, сказаў:

— Гэта гордасьць Пецярбургу!

— Гэтым ён і бярэ! — дабавіў сусед.

— Ніводзін з расійскіх гарадоў не пахваліцца гэтым…

Рыгор быў цалкам згодны са словамі незнаёмых яму суседзяў. Ці-ж варта пераказваць ісьціну? Так, цікавы горад! Зараз яго ніхто не пераканае ў іншых думках. Адно-б ня здарылася — каб з тэй ці другой прычыны не давялося разлучыцца з ім.

І крохкая баязьлівасьць зьлёгку кранула Рыгорава пачуцьцё. Ён адцягнуўся ўвагаю ад нагляданьняў вакольнага і спыніўся на думках пра свой лёс. «Хоцькі-б ня ўпусьціў Путрусь абяцанага месца! Каб ня здарылася чаго-кольвек з боку поліцыі. Болей, як пэўна, што весткі пра яго ўцёк далятуць і да Пецярбургу. А калі яму прапісацца Луговічам? На кожны выпадак… А месца? Не павінна быць, каб яно так хутка было страчана… Ды калі і страціцца — дык няўжо ня знойдзецца новае?.. Плёвая справа!»

Трамвай выйшаў на Тучкоў мост. І новы вобраз адчыніўся Рыгоравым вачом. Малая Нява, адлучыўшыся ад Вялікае Нявы, адзяляла Васільлеўскі востраў ад Пецярбурскае стараны. З левага яе боку — фабрыкі і заводы цягнуліся далёка ўздоўж берагу, губляючыся ў шэрым тумане ўзмор’я. Правы бераг убіралі густыя купы дрэў Пятроўскага і Крастовага вастравоў. Зялёныя анталяжы расьлін яшчэ болей упякнялі выгляд… Але Малая Нява траціла многае ад надмернага ліку згруджаных на ёй барак з дрывамі, з вугалем, з цэглаю. Наабапал Тучкавага мосту ад Васільеўскага вострава, як гаць, была вымашчана імі шырокая рэчка. На барках ішло сваё жыцьцё. Граў гармонік, чуліся песьні, даносілася зычная гутарка. Па дровах і між дроў дзесяткамі сходаў тупалі няпрыбраныя, у ніжніх кашулях з закасанымі рукавамі, рабочыя-вартаўнікі, накладчыкі, каталі. І гэта жыцьцё зу-