Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Та, хаця, сынку, не забаўся ў лесе, а прыходзь вячэраць, — папрасіла Стэпа, калі Рыгор пераступіў парог і ўжо ўзяўся рукою за клямку сеняшніх дзьвярэй.

— Ды так, на вячэру прыду… А вось вы, маці, калі, часамі, зойдуць хлопцы, паведаміце іх, што я сёньня ў Ліня буду, — папрасіў Рыгор й схаваўся за хатаю.


IV

ХВОЙНІК, ня зусім вялікі, так мо’ дзесяцін у трыццаць лясок, ляжаў на ўсходнім баку Сілцоў, якраз выпіраючыся сваім рогам у самы роў-даліну, шырокі і плоскі, пасярэдзіне якога працякае маленькая рачулка, паабапал якой капусныя гароды, кусочкі нівак, яравых і жытніх, і невялічкія паплаўцы. Калісь, як кажа лягэнда, што ня толькі жыве паміж жыхароў мястэчка, а і ў кніжках падаецца, нібы гадоў соцен з восем таму назад, гэтаю далінаю-ровам, працякаў Нёман; але таму дэспоту-ваяводзе, якому ў той час належалі Сілцоўскія землі, раскіданыя на многа міль вакола, штось запала ў голаў зьмяніць адвечную пуціну вялікае ракі. З гэтага часу Нёман пачаў цячы тудэма, кудэма цячэць і ў нашы дні; яго-ж ранейшае дно высахла, зарасло травою, а берагі згладзіліся і замуравіліся.

На поўдзень ад Хвойніку, калі стаць тварам к Сілцом, якія пекна красуюцца на другім баку даліны-рова, высіцца старыннае замчышча-гара, абведзеная глыбокім ровам і высокім валам:

З левага боку і на перадзе замка красуюцца заросшыя багатымі расьлінамі могілкі; далей могілак, у адзін бок — поле, у другі — малады гушчэрны гарэшнік.

Каб выйсьці ў Хвойнік з Сівулінскай вуліцы, на каторай стаяла Рыгорава хата, трэба было прайсьці гэтаю вуліцаю ў працілежны ад рынку канец.

Рыгор хутка прайшоў вуліцу. У капусьніку ён ход убавіў, каб цешыцца акольваючым яго выглядам. А выгляд быў дзіўны! Зелянеўшыя шнуры ніў толькі што засаджаныя расадаю, чорныя, роўныя грады, з глыбокімі разорамі між іх, выкрутасы бягучай рэчкі. Так унізе. Зьверху-ж глядзела чыстае, пабялеўшае ад сонца неба, пякучае сонца; у паветры віліся жаваранкі і як срэбрам сыпалі сваімі песьнямі. Сапло прыемнай сьвежасьцю. У Рыгора васкросьлі ўспаміны дзіцячых гадоў, тае пары, калі ён з другімі хлопцамі-таварышамі, малыя і распусныя яшчэ, кралі