Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Прыду, прыду, — заверыла Зося, моцна паціскаючы яго руку.

— Буду чакаць!

На гэтым яны разыйшліся. Зося схавалася за вуглом, у дварэ, а Рыгор, крыху пастаяўшы, накіраваў да хаты.


II

ВАСІЛЬ БАЧЫЎ, калі Сёмка вывеў Зосю з сянец, бачыў таксама, як вышаў і Рыгор, але нічому гэтаму ён ня мог папярашшкодзіць, а таму зрабіў выгляд, быццам, — гэта яго і няцікавіць. «Што за наўда? Вось вышаў, пройдзе з ёю раз-другі на дварэ, ды ізноў вярнецца ў сенцы… Ды ці пойдзе яшчэ Зося з Рыгорам? Нябось, бацька так нашколіць за гэта, што толькі сцеражыся. Чаму ёй ня знаць гэтага — знае, добра знае. «Нічога, нічога»… супайковаў сам сябе Васіль.

Тым часам мінула з гадзіну, а ні Сёмка з Зосяю, ні Рыгор, не варочаліся, Васілю гэта стала рупіць і неспакоіць…

— А можа і мы пройдзем крыху? — запытаў ён у Янкі.

— Куды пройдзем? — перапытаў той.

— Ды вось… ведаеш… бач, я хацеў-бы яшчэ сёньні бачыць Зосю.

— Ці-ж яна ня вернецца?

— Вернецца… толькі…

У гэты момант у сенцы раптоўна ўбег Сёмка. Жывы, вясёлы, ён як заўсюды ўнёс ажыўленьне сваімі жартамі і частушкамі.

Васіль кінуў першы плян, змоўк, зрабіў сярдзітую міну на твары і задумаўся: «Дык, знача, тут такі хітрыкі». Злосьць закіпела ў яго нутры, як кацёл на жары; ён перакусіў-бы, здавалася яму, засаб — Сёмку, Пятруся і Рыгора. Не здабраваць-бы нізашто і Зосі: выходзіць, што яна насьмяялася з яго… «Эх, зараза!» — вылаяўся ён і, будучы ня ў сіле ўстояць на адным мейсцы, прашнураваў туды-сюды разоў з пяць сенцы і падышоў да Янкі.

— Янка, дык хадзем.

— Вось, няўрымсьцішся, — насьмешліва адказаў Янка.

— А табе няўсёроўна?..

— Вядома, што няўсёроўна: я хацеў-бы таксама з тым-сім угледзіцца, — дабавіў ён.