Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лівая духата, засмуціўшы яе вочы, здавіўшы сэрца, прыліпшы да ўсяго цела. Цяжка, брыдка на душы!..

Ня помнячы, што рабіць, Зося вылезла з-за стала, падыйшла да ложку і прыпынілася, тут-жа забыўшыся, чаму і па што яна сюды падыйшла. Потым быццам ёй хтось шапнуў, што тут ляжыць яе паўсачак, што яна падыйшла яго ўзяць. Зося накінула яго на плечы, ды выбегла з хаты.

На вулцы, ўжо зьмеркла. Чэрвеньская ноч сходзіла на землю ў дзіўным пакою, у ружовых, смуглаватых затухаючых отблісках зайшоўшага сонца, у белай пары, якая паднімалася з зарэчных паплавоў, як кадзільны дым, ціха і далікатна. Змрок у вочавідкі гушчэў, выпаўзаючы з усіх куточкаў ды прытулачкаў, распаўзаўся сьмялей і сьмялей. Цёплы і пахучы здэцца, гэта ён выносіў з сабою на вольнае паветра з ачышчаючаю пыл вільгацьцю і лёгкасьць, і пах, і спакой.

— Куды-ж мне пусьціцца? — сама сябе запытала Зося, выткнуўшыся на вуліцу; і толькі што ўзялася разгадаць, як раптам пачула:

— Куды ты?

Гэта аклікнула Гэля, якая прытаіўшыся стаяла і чакала Зосю; Гэля з квадранец назад, як падыйшла к вакну; Прыдатныя яшчэ вячэралі, і яна мусела пасядзець, пачакаць Зосю. Стукнулі дзьверы — Гэля настаражылася.

Заўсёды вясёлая, рэзвая і смышлёная, чорная смуглянка, з бяздоннымі вачамі і прадаўгаватым носам на белым, армянскага тыпу твары, яна яшчэ выдавала сябе бядоваю жартоўніцаю. Заўсёды над кожным яна адпальвала яку-небудзь шутку. Паджартавала яна і над Зосяю.

— А каб цябе прогліца, каб цябе! — выклялася Зося на Гэлю, пачуўшы раптоўны крык і садрагнуўшыся, як асіна ад зьненацкасьці.

Гэля покатна зарагатала.

— Табе сьмешна, дурніца, а ў мяяе душа ў пяткі ўскочыла.

— А яй-яй, няўжо?

— Ну, куды пойдзем, — запытала Зося.

— Вядома, што да Ліня, — адказала Гэля.

Пабраўшыся за рукі і ссунуўшы касынкі на плечы, яны з ціхім напевам пусьціліся ўздоўж вуліцы, проста да рынку.