Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пакуль канчалі першую страву, ніхто не прамовіў і слова, быццам усім так сьпешна трэба было есьці, што дорага была кожная хвіліна. Толькі тады, калі Марта прыняла са стала зусім парожнюю міску і пашла з ёю ў мыцельнік за другою страваю, Мікола аблізаў лыжку, акуратненька палажыў яе на стол і, карыстаючыся вольным часам, праказаў да Зосі:

— Па праўдзе, дачушка, скажы нам: згодна ты прыняць сваты ад Васіля, ці не? Нам-жа хочацца заўчэсьне знаць. Скажы, Зоська?

Зосю гэта як нажом пырнула. «Значыць на сур’ёз?» Яна так і пачырванела ад злосьці, так і затраслася:

— Ды адкасьнецеся вы ад мяне з гэтым Васілём! Ушалопалі ліха ведае што! Васіль, Васіль! Чхаць я хачу на яго і на яго сваты. Вам дорага яны, дык…

Зося хацела пусьціць лаянку, але стрымалася. Мікола да таго раззлаваўся, што ажно пабялеў і як у сударзе затрапятаў; ня мог нават уседзець на мейсцы і вылез з-за стала.

— Ці ты чуеш, Марта? Ці ты, маці, чакала? Ці я табе не казаў? Ласьне можна патураць ёй, га? Ласьне можна здавацца? — голасна, проста крыкам, падступаючы к жонцы ў мыцельнік, гукаў Мікола.

— Праўда, церасчур ужо зазналася… Ну, супакойцеся крыху… ідзі садзіся, Мікола… Павячэраўшы…

Мікола павярнуў да стала, але ня ўнімаўся з крыкам:

— Дык калі-ж ты так, дык й я так! — гразіўся ён Зосі, садзючыся за стол: — Знай-жа, галубка, што ты зробіш так, як я захачу, як я пастанаўлю, а не як ты…

Ён грукнуў кулаком па лаве, ажно Тэкля падскочыла.

— Будзе… яшчэ рана табе муштраваць нас; яшчэ рана хамут на шыю надзяваць… Пачакай, пабачым…

Зося маўчала: яе брала за жывое і ёй хацелася яшчэ раз якім словам кальнуць бацькоў, але нешта стрымала, заставіла змоўчаць, затаіць злосьць у душы. Яна прыняла выгляд, што быццам нічога не прыкмячае, што нібы гэта ня к ёй нават гаворыцца. Прыгнуўшыся над міскай, яна старалася чым скарэй кончыць вячэру і ўцячы з хаты, каб ня чуць нічога і ня бачыць.

Ёй усё гэта было адваротна і надаедна. Ці-ж яна думала? Ці-ж дагадвалася? Адкуль навісла над ёю гэта цяжарная ўдуш-