Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А як-жа-ж, а як-жа-ж! — падтрымала яго Стэпа: — вось разьдзявайся і лажыся.

Рыгор моўчкі зьдзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сьцяне, на драўляным круку, які калісь яшчэ, колькі яму помніцца, ён сам абстругаў з дубовага дручка і сам забіў у сьцяну; затым ён ззуў чаравікі, падкінуў іх пад пол і прысеў на гатовай пасьцелі. Прысеў, а лажыцца штосьці не цягнула: у яго думках панясьліся ўспаміны. Сьледам перад яго вачыма, раптам, вырас вобраз Зосі. Стройная і поўная жыцьця, яна стаяла знаёмаю красуняю. «Няўжо за гэты час яна зусім не зьмянілася?» запытаўся Рыгор. «Такая самая, вясёлая і гаваркая, прыгожая і вертлявая, — якою я яе пакінуў?.. Ие, яна цяпер другая!.. А вось-жа гавораць, што ня сёньня-заўтра к ёй будзе сватацца Васіль. Цікава, як аднясецца Зося к гэтаму!»

«І далей цікава таксама: Няўжо такі Берагу гэта ўдасца? Няўжо Зося і пярэчыць ня будзе? Ды, сапраўды, што я значу ў вачох Прыдатных? Галяк, дэмократ і толькі. А бяз бацькоў Зося ня сумее і кроку ступіць».

— Што з табою, сынок, чаму ты не лажышся адпачываць? Мо’, баліць што? — перабіла Рыгоравы думкі маці.

— Ды не, нічога, зараз лягу, — супакоіў Рыгор матку і тут-жа лёг.

Стэпа ціха падыйшла к полу, далікатна і з асьцярогаю апранула сына чыстым, толькі што сатканым дываном і адыйшлася к сталу.

— Вы толькі, матка, на змроку абудзіце мяне, — папрасіў ён, не расплюшчваючы вачэй.

— Ой, чаму-ж, чаму… Сьпі, сыночку, адпачынь з дарогі…

Рыгор як заплюшчыў вочы, так і заснуў, непаварухнуўшыся нават. Стэпа доўга стаяла каля яго і замілавана гядзела ў сынаў здаровы, малады, жыцьцёрадны твар.


III

ОХ, ДЫ ПЯТРУСЬ, ох, ды Сёмка! Хто іх, гэтых двух хлопцаў, ня ведаў у мястэчку? Мала хто не хваліў іх бацьком ды не завідаваў ім! І было за вошта! Высокі, стройны, з кудравымі русымі валасамі, сінявокі, белатвары, з адкрытым характарам, спакойны і цьвёрды сын бедных сялян — вось быў Сёмка. Чарнявы, з мерным носам, валасы зачэсаны на прадзел,