Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/446

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Паверыце, ледзьве з рук адабраў. Каб Хірысон не пасабіў, ня даў-бы рады. Ушчаперыўся, як клешч, і неміласэрна б’е кулаком па чым папала. Азьвярэў, запеніўся.

— А за вошта ён?

— Ня ведаеце гэтае заразы! Прыстаў да Зосі, каб тая прызналася… бач, каб упэўніла яго, што ня мае ніякіх зносін з Рыгорам. Нехта набаяў, быццам-бы Рыгор ёй піша пісьмы, яна адпісвае, і гэткім чынам падводзіць яго, мужа, здраджвае. Нагаварылі пра Лужкі, пра… ліха ведае што.

Усе зьдзівіліся.

— Ці можна дурнейшае прыдумаць?!

— Вось то-та-ж!

— І за гэта перадлюдна так біць кабету!

— Няпрытомны…

— Пэўна, маці пад’юшыла. Тая-ж, як ведзьма, увесь час. Кажуць, нібы ад вясельля яшчэ з Зосяю слова не прамовіла.

— Можа быць…

— Міколка ўлез, няма чаго казаць…

Адначасна ў другой грамадцы, дзе быў Васіль, яго дзядзька Хлёр, старшыніха і блізкія Берагоў, судзілі Зосю.

Тадося бессаромна крычала:

— Хай-бы яна ўзяла сабе на розум, што так ня можна, дык не. Тыя яе падбіваюць, а яна слухае. Што-ж, гэта ласьне можна цярпець? Навошта-ж гэткая жонка? Да чаго тое вясельле было спраўляць?

— Кажаш ёй, а яна наперакор табе: «Пішу, ну, што ты мне зробіш», — скардзіўся Васіль. — Проста не сьцярпець…

Хлёр варушыў плячыма, верыў і сумляваўся, але дапускаў, што Васілю, напэўна, Зося здорава дадзела.

Старшыніха бачыла ў гэтым цэлую змову, куды Зосю ўцягнулі Сёмка, Пятрусь, Волька, Гэля ды іншыя.

— Можа-б яна інакшаю была, каб ня гэтая шайка. Усе яны ліхамысны на Васіля і стараюцца яму нашкодзіць. Чаго добрага, могуць усякае шальмоўства зрабіць: ім закон ня пісаны.

Успаміналі і Рыгора. Псюк Даніла, Берагоў пасусед па полі, падбіваў Васіля, не шкадуючы слоў і плётак. І ніхто з гэтае кам-