Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пяць-шэсьць рамізьнікаў спраўляюцца лёгка з усіма прыяжджаючымі і выяжджаючымі ў Ліцк. Рыгор апынуўся на станцыі позьняю ноччу, перад суботаю, чаму з наймам падводы ў Сілцы было даволі ненадзейна. Рыгор гэта прадбачыў і ўсю дарогу быў заняты аднэю думкаю: як-то будзе яму вырашыць гэта пытаньне.

Зьлезшы з цягніка і занёсшы манаткі на станцыю, Рыгор не на жарты прызадумаўся, як яму быць і што рабіць? На шчасьце — выпадак яго выручыў: Гілаўскі шынкар, Шэя, трапіўшы пятніцай ў Ліцк, запазьніўся і мусіў заначаваць. Шэя рашыў не астацца ад гэтага ў пройгрышу і яшчэ за паўгадзіны да прыходу цягніка, выбег на станцыю пільнаваць, ці хто часамі ня прыедзе, ды найме яго адвезьці да Сілцоў, або да Ліцку. Хоць Шэю мала і верылася ў тое, што гэта здарыцца, але праканацца нічога не каштавала.

І вось, калі толькі Рыгор вайшоў у станцыю, як Шэя раптоўна, убачыўшы яго, кінуўся насустрэч і перагарадзіў дарогу.

— Пан Нязвычны, як семаш!

— Ах, гата-ж Шэя! — узрадаваўся знакомаму чалавеку Рыгор: — якім спосабам ты ачуўся тут? — едзеш куды, ці што?

— Ды няхай яно залядзеецца, няхай; гэта-ж я ўзяў ды ў пятніцу прыехаў сюды па адным інтарасу і запазьніўся; вось і вымушаны быў заначаваць. Чорт ведае што! А сягоньня, думаю, выбягу на станцыю, праканаюся, ці ня здарыцца часам у падарожныя хто… І нібы адчуў нутром. Як на тое ішлося — шчасьце прынясло Нязвычнага.

— Ай, ай, як добра, што ягомасьць якраз папаў пад тахту, а то змурзаў-бы зусім і сёняшні дзень.

Шэя адсунуў на патыліцу сваю чорную высокую, з абшытым казырком шапку, і агаліў высокі маршчыністы лоб, туга абцягнуты машастовай парудзеўшай ярмолкаю.

Сьледам ён пагладзіў сваю доўгую сівую бараду і, адхіліўшы за вуха даўжэрныя бакі, абмерыўшы ўзрокам Рыгора з ног да галавы, загутарыў:

— Сусед Нязвычны, а, сусед Нязвычны, а скуль маеце прыяжджаць?

Рыгор, якому хацелася барджэй ехаць дамоў, якога рымсьціла хутчэй папасьці ў Сілцы, убачыцца з мацерай і са знаёмымі, перш памкнуўся перабіць Шэю на слове і прымусіць яго нячакана пускацца ў дарогу, а потым спыніўся, весела ўхмыльнуўся і адказаў мяккім гасьцінным голасам: