Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/425

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ДЗЕСЯТАЯ



I

СПАТКАНЬНЕ З РЫГОРАМ у вастрозе асьвяжыла Наталю. З яе плеч як быццам-бы апала гара. Нэрвовасьць, навеяная трывогаю, неспакой прашлі; бліснула ружовая надзея, запляліся мары. Тыя дні, што чакала яна гэтага, абураная нявыразнасьцю бліжэйшых хвілін, доўгія марудныя дні забыліся. Адкуль узяліся лёгкасьць, уздым, размах. Праходзіла астрожны двор і чула сябе не бязродным стварэньнем, якое можна ў любую хвіліну схапіць у зьвярыныя кіцюры і заперці ў доўгую няволю, а здавалася Наталі, нібы яна варочаецца з поля, дзе адбылася вялікая бойка, а з тэй бойкі яна вышла пераможніцай, героем. Хмурны будынак астрогу, дзе сядзіць Рыгор, адкуль невядома, калі яго выпусьцяць, не выклікаў сабою ў Наталі боязі, ня будзіў жаднага пачуцьця сполаху. Яна прамінула варту, прашла ў вароты, як хадзіла з кватэры, з заводу, і апынулася на вуліцы адроджаная, прасякнутая натхненьнем. Выабражэньне яе малявала перажытае спатканьне, як вольную, бесклапотную гулянку. Ні трывожна-адрыўныя сказы гутаркі з Рыгорам, ні намёкі, ні нэрвовасьць, якую надавалі тоўстыя сьцены астрогу, вартаўнік-надзірацель, ні настрой Рыгора, які крапіўся, стараўся паказацца бадзёрым, а сапраўды заметна цяжыўся няволяю ды неакрэсьленасьцю свайго стану, нявыразнай будучынай — нішто не выглядала перад Наталяю ў сваёй рэальнасьці, нясуцешнай, прыкрай. Быццам-бы яна была ў Рыгора на кватэры і вярталася, каб у любы момант, у любую хвіліну пайсьці да яго назад, вольна, самохаць.

Наталя ішла вуліцаю, горда падняўшы голаў, поўная задзёру, самаўверанасьці; яе ўзрок гарэў агоньчыкам абуяўшае яе мужнасьці; у нутры накіпела хаценьне кінуцца насустрэч якому-колечы надзвычайнаму здарэньню, дзе-б можна было выявіць сваю адвагу, свой спрыт і сваю здатнасьць; падбівала на