Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/424

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А што пра Пятруся?

— Зьбіраецца ў Пецярбург…

— Ці маеш ты лад?

— Напэўна…

— Глядзі ты! Маладая натура… А чаму-ж бы яму ў Рыгу не паехаць?

— Вырашыў ехаць да Пецярбургу.

— Ага… Прабачай, што затрымала… бачу, што ты спаць хочаш. Дык ужо пішы, Сёмачка, разам — ад сябе і ад мяне. Я надыду да цябе на днях… Добра?

— Добра, цётка, добра…

На вуліцы пачуўся сьмех, які разьліўся сьледам за крэпка вымаўленым словам «Зося»… Сёмка прыслухаўся, але тупат Стэпы, якая, не разьвітаўшыся, пашла з двара, перашкодзіў разабраць голас. Ён адвярнуўся к дзьверам і ўспомніў Рыгора. Сьмех сярод зорнай ночы на ціхай вуліцы ўваскрасіў яму вобразы з нядаўняга мінулага, калі не аднораз здаралася варочацца яму гэткай, а то і пазьнейшай парою з гульні і чуць, як, разьвітаўшыся, ззаду Рыгор дапамінаў яму ўдагон той ці іншы эпізод, сьмяючыся зычным, прыемным сьмехам.

— Што ён цяпер, вось гэтымі днямі, робіць там? Што думае? Ці ўспамінаае тое, чаму я аддаўся ў даную хвіліну? Цікава!