Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/409

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— У гэткай школе ня шкодзіла-б нам кожнаму павучыцца, — радзіў Сроль, калі яны сышліся адным вечарам цэлаю хэўраю, з дзяўчатамі.

У Пятруся гастрэй ніж у іншых варушылася думка — пакінунь Сілцы і пераехаць у горад. Зацікавіўся горадам і Сёмка.

— А ўсё-ж, — казаў ён, — горад вырашыць усю справу з рэволюцыяй.

— З нашаю дапамогаю, — самаўцяшаў Пятрусь.

— Так, але… цікавей ісьці ўперадзе, ніж плясьціся ззаду.

— Згадзіўся, Сёмка, ці-ж усім перасяляцца ў горад?

— Усім ня ўсім, а многім трэба…

Дзяўчат інтрыгавала знаёмства Рыгора з Ганнаю ды Наталяю, і вакол гэтага між імі і хлопцамі ня мала прашло гутарак. Дасталося Рыгору, дасталося хлопцам.

— Чаму-б вам не пацікавіцца політычным бокам Рыгоравага жыцьця? — упікалі хлопцы.

— У іх на першым месцы суадносіны іншага характару. Мужчына, каханак…

— Моладасьць сваё бярэ.

— Дык на гэта ёсьць пэўная забясьпека для кожнае дзяўчыны.

— Забясьпека… Прыклад з Рыгорам — на далоні.

Волька заўсёды выбягала наперад, рачавісьцей супярэчыла і настойней накідалася на хлапцоў. Таварышкі давяралі ёй свае думкі і падтрымоўвалі аднагалосна.

— Бачыце, — паехаў, а тут Зосі як хочаш. Так і ўсякі з вас; тутака як быццам-бы мае шчырасьць, а паедзе — дулю на мяду.

— А што, можа, за спадніцу ўзяўшыся, бегаць за вамі? Згаджацца на вашы капрызы і бацькоў вашых слухаць?

— Як гэта?

— А хоць-бы так, як тое было з Зосяю. Хто-ж вінават, што яна адказала Рыгору, ды яшчэ гэткім чынам? Папраўдзе судзячы, думаю, ніводная не абвінаваціць Рыгора.

Волька не згаджалася.

— Не абвінаваціць! Вашаму брату хочацца абяліць чалавека, хоць ён і не паддаецца гэтаму. Скажэце, што Зося вінавата? А ці ня мог ён, хоць-бы сам Рыгор, пераканаць яе паехаць за ім? Дык не: абы адчапіцца, а там — як сабе хоча. Куды-ж ёй