Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/401

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ДЗЕВЯТАЯ



I

У ТОЙ ДЗЕНЬ, калі з Сілцоў поліцыя вывезла арыштаваных хлопцаў, Рыгорава маці не пакідала дому. Вярнулася з рынку, зашла да сябе ў хату і сядзела, ня выходзячы, да цёмнага. Цалкам была пад цяжкім уражаньнем перажытага: шкадавала мацярок, шчыра спачувала іх гору, шкадавала хлопцаў. Баялася разам з тым, каб нічога такога ня сталася з Рыгорам. Адна кампанія. Ці ўберажэ сябе ён у далёкім чужым горадзе? Га? Спавядалася сама сабе: «Мае вы дзеткі, мае! Як цяжка даводзіцца бацьком адказваць за вас! Гадуеш-гадуеш, радасьці чакаеш, а тут — на табе! Якая крыўда! Як яно ідзецца — хто яго разгадае… Бедная Тарэся, бедная Хрума! Я адчуваю ваша гора… Але не разумею аднаго: чаму-ж такі яно гэтак наладжана, што няма за вошта, а хлапцоў схапалі, арыштавалі і павязьлі ў няволю. А калі — чаго ліхога — да і з ім, з сынком маім, стане падобнае?»

Падумала — здрыганулася ад жаху. Балючае сумненьне не пакідала старое. І прагла істота: няхай-бы хто яго разьзеяў ці паменшыў яго ўціск, прытупіў сілу. Чула, што нельга аставадца з ім — не заснуцьме, не супакоіцца.

Адвячоркам, на шэрай гадзіне, знайшла выйсьце, як-бы хто падказаў ёй: пайсьці да Тарэсі, а з тэю разам да Хрумы — да хлопцавых мацярок, каб разам, адна перад другою, разьвеяць гора, суцешыцца.

Заперла на закрутку хату і пашла. Хутка была ў Стаўбуновых. З-за парогу ўзьняла гутарку:

— Тарэська, ты думаеш — лёгка ўсё гэта перажыць! Я ўжо ведаю сама. Ой, галубка мая, колькі я папацярпела!.. Толькі скажы, ласьне ў гэтым наша воля!.. Я думала, даражэнькая, думала, чаму яно так складаецца ў людзкім жыцьці… То ці хто-ж адкажа на гэта запытаньне? Вядома, што не: жыцьцё —