Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/400

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вартаўнічы спакойліва павярнуў у іх бок голаў, даючы першы сыгнал.

Наталя прымеціла.

— Ну, як думаеш, ці хутка ўгледзімся?

— Пэўна, адміністрацыйная высылка будзе, вядома…

Абое сьпяшылі перакінуцца як найбольшым лікам слоў і адно другога перабівалі, перапынялі, блыталі гутарку… Яе было многа, многа! Але ў самы разгар вартаўнічы спыніў:

— Пара!

—Мэрам-бы молатам стукнула па галаве Рыгору. Але пярэчыць нельга — разьвіталіся.

Наталя павярнулася і праз два крокі зашла за сьцену. Абярнуўшыся, каб лішні раз акінуць яе ўзрокам, Рыгор нікога ня ўгледзеў. Стала крыўда, глыбокая і балючая, якое, здавалася яму, яшчэ не даводзілася адчуваць, і шкода-шкода, што спатканьне абмежавалася адным момантам, шустрым мігам. Столькі каштавала мук прычакаць — і зьнянацку, няўпрымет прамігнула, згасла…

Забастоўка, сапраўды, кончылася не ў карысьць рабочых: значыць, ня прыдуць яны да турмы і не адчыняць дзьвярэй, не пазавуць іх на волю…

Даводзіцца чакаць. Колькі?

Пакуль Рыгор падышоў да дзьвярэй камэры — пасьпеў абляцець думкамі і мінулае і будучае, і Рыгу і Сілцы.

«Вось з мацераю як? Якаво ёй там?» чуць ня ўголас вымавіў, калі вартаўнічы адчыніў дзьверы камэры, на шаг адступіў убок і ўпусьціў Рыгора.