Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/365

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тое, што дэмонстрацыя скончылася разгонам, што наступнае разьвіцьцё здарэньняў цяжка было прадугледзіць — ня вельмі непакоіла Рыгора. Ён цешыў сябе, лісьціў свайму пачуцьыцю адным — гэта тым, што — як-ні-як, а ў перажытым выбуху рэволюцыйнасьці ляжыць некаторая доля і яго энэргіі, яго здольнасьці, яго адвагі і таленту. Здарэньні — верыў Рыгор — ня супыняцца. Важна было і знайсьці сабе штырхач, разварушыцца, а там…

Рыгор адлятаў у думках ад бягучага, адрываўся ад конкрэтнага, а пераносіўся ў наступнае, бліжэйшае і далейшае, малюючы сачлівыя вобразы і будуючы завабныя пляны. Выабражэньне і мары — расьлі, разбухалі, шырыліся, ствараючы з акольнага прадметнага сьвету багатую мозаіку будынку жыцьця. Усё яно — адна пекната, адна прыемнасьць, замілаваньне. Пры гэтым, асаблівасьць і гострасьць яго ў нясьціханым перайначваньні, у нясупынным бегу, трапятаньні, у бясконцым змаганьні за лепшае, за ляпейшае, за дасканалае. Кожная рэч, кожны прадмет, выглядаючы скрозь цем, пераказваў: «Уся прыгожасьць у нясупынным, праглівым, віруючым змаганьні рабочае клясы, у яе перамозе, у яе дыктатуры». Хто-ж асымеліўся сказаць яму ў гэту пору, што ён абмыляецца, што жыцьцё — адна нудная, цягучая песьня, заведзеная на адзін тон, накіраваная на адзін шлях, звычайная — Рыгор запляваў-бы таму вочы, празваў-бы дурнем, не схацеў-бы гаварыць. І як-бы горача ён сустрэў таго, хто прышоў-бы яго павіншаваць за выступленьне, за бадзёрасьць, за ваяўнічы настрой. Ён пацалаваў-бы таго, хто-б прынёс яму рэзвасьць, рухавасьць, бесклапотны сьмех… Ганна ў першыя часіны знаёмства, Наталя — са сваім бойкім, мужчынскім узрокам, з жыцыцярадаснымі рысамі на твары, з вераю, лёгкаю і палкаю; Міхась, выцярпеўшы рад боек, загортаваны жыцьцём і тугі, непарушны ў глыбокіх надзеях — прышлі-б яны да яго. На сьвежы сьлед — падзяліўся-б думкамі і перажываньнямі… А перанясьціся-б туды, у Сілцы, да Сёмкі, да Пятруся, да Сроля. Як-бы ўскалыхнуў іх Рыгор? Цяпер яму выразна і ясна стала пераважнасьць гарадзкога працаўніка над селянінам, гораду над вёскаю ў тым вялікім змаганьні, якое вядзецца за вызваленьне працоўных гушчаў ва ўсім сьвеце. Быў у Сілцох, бегаў усюды, падбухторваў таварышаў, каб тыя прылучаліся да організацыі, раскідаў проклямацыі, праводзіў гарбарскія і кравецкія забастоўкі, але